Знайсці
24.09.2023 / 12:303РусŁacБел

Жыхар Рэчыцы, які падпаліў машыну разам з сабой, памёр у шпіталі

Здарэнне адбылося ў Рэчыцы 17 верасня. 66-гадовы мужчына, па версіі міліцыі, падпаліў свой аўтамабіль. 

Гарыць машына пенсіянера. Скрын відэа пабліка «ЧП Гомель | Новости Гомельской области» ва «УКантакце»

Паводле міліцыі, пенсіянер адагнаў машыну падалей ад стаянкі і падпаліў яе. Калі прыехалі пажарныя, то не падпускаў іх да ахопленага полымем аўтамабіля, пагражаючы прадметам, падобным да нажа.

Узбуджанага мужчыну супакоілі, абліўшы вадою з пажарнага шланга. З месца здарэння яго забрала міліцыя ў кайданках і адвезла ў бальніцу.

Сёння стала вядома, што мужчына памёр ад апёкаў. 

Чытайце таксама:

У Гомелі аўтамабіль міліцыі трапіў у ДТЗ і перакуліўся

У цэнтры Астраўца згарэў пункт продажу шаўрмы ВІДЭА

У Лідзе прыдумалі спосаб барацьбы з «гоншчыкамі» на электрасамакатах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
24.09.2023
hvory na galavu....skada...
24.09.2023
У Нашай Нівы першая вартасць гэта машына, ужо на другім месцы чалавек.
2
да псіхолага/адказаць/сачыць
24.09.2023
У 20-м два чалавекі сябе падпалілі. У некаторых стрэс трансфармуецца ў нянавісць да сябе і самаразбурэнне. Дзякуй богу, не ва ўсіх. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера