Знайсці
23.09.2023 / 19:0345РусŁacБел

«Еўрарадыё» і Malanka Media хочуць стварыць новы незалежны тэлеканал

«Еўрарадыё» і Malanka Media плануюць стварыць новы тэлеканал з працоўнай назвай Belarus today. Як патлумачыў у каментары «Белсату» заснавальнік Malanka Media Павал Марыніч, «у беларускім медыяполі на сённяшні дзень не стае відэа– і тэлепраектаў, што і стала нагодай для ідэі стварыць яшчэ адзін тэлеканал».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Yevhen Roshchyn / vecteezy.com

«Адзіны незалежны тэлепраект сёння — гэта польскі праект «Белсат», польскага ўрада. А беларускага такога, які быў бы заснаваны беларусамі, няма», — кажа кіраўнік «Маланкі».

Пра дэталі будучага тэлеканала Павел Марыніч на цяперашнім этапе распавядаць адмовіўся, бо нічога канкрэтнага яшчэ няма, праект пакуль, кажа ён, існуе толькі на ўзроўні планаў і абмеркаванняў.

«Не магу нічога распавесці, бо яшчэ нічога не зроблена. І калі і ёсць нейкія планы, то яны яшчэ абмяркоўваюцца. Гэта нашая мара — усё, што магу сказаць. І вялікае жаданне зрабіць грамадскае тэлебачанне. Такое, як «Суспільне» ва Украіне», — зазначыў медыяменеджар.

Пэўны час таму Павел Марыніч казаў пра планы стварыць беларускае інфармагенцтва. Праца над ім ідзе, запэўнівае кіраўнік Malanka Media.

«Мы робім яго. Але гэта не нешта, што ў адну хвіліну робіцца, гэта праца, якая доўгі час робіцца. Нічога не бывае адразу. Каб мець інфармагенцтва, патрэбныя журналісты ўнутры краіны, патрэбная база», — кажа Марыніч.

Чытайце таксама:

Нагаворы і стукацтва, паказная лаяльнасць, кватэрнікі і міжсабойчыкі. Апублікаваны вынікі апытанкі дзеячаў культуры ўнутры Беларусі

«Прыніжаў разумовыя здольнасці студэнтак». Чаму ў Вільні са скандалам адмянілі выставу беларускага мастака

«Экстрэмісцкую літаратуру» складаем асобна». У бібліятэках рыхтуюцца да адкрыцця спецхранаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Чытаем паміж радкоў /адказаць/сачыць
24.09.2023
Dermi, працоўная назва як бы намякае, які стратэгічны накірунак гэтага тэлебачання.
24.09.2023
Soviet Belorussia.
24.09.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031