Знайсці
25.09.2023 / 11:327РусŁacБел

Менш за 1000 еўра. Цэны на новы iPhone ў суседзяў 

Днямі ў Беларусі стартуе продаж iPhone 15, цэны будуць прыкметна вышэйшымі за амерыканскія ці еўрапейскія. Паглядзелі, колькі можна сэканоміць, калі набыць айфон у Польшчы, Літве або ў шэрых прадаўцоў.

Скрыншот з сайта apple.com

Літва

Сусветны продаж iPhone 15 стартаваў 22 верасня. Тады ж новыя прылады сталі дасяжныя і ў нашых суседзяў з ЕС.

У Літве базавы iPhone 15 з памяццю на 128 гігабайт каштуе 979 еўра.

iPhone 15 Pro на 128 GB — 1249 еўра.

Мадэль 15 Pro Max на 256 GB (мінімальны аб'ём памяці для гэтай версіі) — 1499 еўра.

Скрыншоты з сайта istore.lt

Калі скарыстацца магчымасцю набыць тэлефон са зваротам часткі ПДВ праз сэрвіс globalblue, то цэны на новыя iPhone для беларусаў будуць выглядаць так:

— iPhone 15 — 870 еўра;

— iPhone 15 Pro — 1110 еўра;

— iPhone 15 Pro Max — 1350 еўра.

Калі купляць у краме, якая сама вяртае 100% ПДВ, то тэлефоны абыдуцца яшчэ прыблізна на 6% танней. 

Польшча

У Польшчы айфоны каштуюць крыху даражэй, чым у Літве.

Там базавы iPhone 15 з памяццю на 128 GB каштуе 4 699 злотых, што складае каля 1030 еўра.

iPhone 15 Pro на 128 GB — 5 999 zł, ці каля 1310 еўра.

iPhone 15 Pro Max на 256 GB (мінімальны аб'ём памяці для гэтай версіі) у Польшчы прадаецца за 7 199 zł, гэта каля 1575 еўра.

Скрыншоты з сайта ispot.pl

З улікам вяртання ПДВ па сістэме globalblue цэны на новыя iPhone ў Польшчы для беларусаў будуць выглядаць так:

— iPhone 15 — каля 900 еўра;

— iPhone 15 Pro — каля 1150 еўра;

— iPhone 15 Pro Max — каля 1380 еўра.

Як і ў выпадку з Літвой, калі польскі прадавец будзе самастойна вяртаць 100% ад ПДВ, то ад цаны трэба адняць яшчэ каля 6%.

Калі купляць айфон з Польшчы ці Літвы праз шэрых прадаўцоў, то можна разлічваць на замежныя цэны «брута» плюс яшчэ каля 100 еўра.

Колькі новыя iPhone 15 будуць каштаваць у Беларусі, можна паглядзець тут. Спойлер: значна даражэй.

Чытайце таксама:

У Мінск вязуць iPhone 15. Калі і што з цэнамі?

Аказваецца, AirPods здольныя ацалець нават у страўнікавым соку. Гэта выпадкова высветліла адна з карыстальніц

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
25.09.2023
USA, T-mobile :iPhone 15 Pro(128Gb) $41.67/месяц - 24 месяцa 0$ предоплаты.Чтобы было понятно,это(41,67$) 2 часа работы на клининге(уборка дома).
0
Работа над памылкамі/адказаць/сачыць
25.09.2023
Лёлік з-пад Лімасола, Набуду сёньня Мавіка каб Украіна хутчэй перамагла.
25.09.2023
Ihar, / nu i ehai u svaiu Ameryku......U mjne  stara Nokija i kamara iosc.....Zonka tolki mjanjae getyja Aifony-telefony koznyja 2 goda...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031