Знайсці
22.09.2023 / 23:2010РусŁacБел

Байдэн паабяцаў Зяленскаму даць крыху ракет ATACMS — медыя

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн паведаміў украінскаму калегу Уладзіміру Зяленскаму, што Вашынгтон перадасць невялікую колькасць ракет далёкага радыусу дзеяння ATACMS для дапамогі ў вайне з Расіяй, паведамляе NBC News са спасылкай на трох амерыканскіх чыноўнікаў і прадстаўніка Кангрэса, знаёмых з ходам перамоваў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: South Korean Defense Ministry via Getty Images

Крыніцы амерыканскага тэлеканала не ўдакладнілі, калі менавіта Украіна атрымае ATACMS ці калі ЗША публічна абвесцяць пра сваё рашэнне перадаць гэтыя ракеты.

Са слоў суразмоўцы NBC у Кангрэсе, амерыканскія чыноўнікі дагэтуль абмяркоўваюць тып і колькасць ракет, якія будуць адпраўленыя ва Украіну, дадаўшы, што краіны Усходняй Еўропы ўжо перадалі Кіеву значную частку сваіх запасаў узбраення.

Як вядома, Кіеў даўно просіць ЗША пра ракеты ATACMS, што дазволіла б Украіне наносіць удары на вялікую глыбіню ў расійскі тыл. Гэтыя патрэбы ўжо часткова закрылі брытана-французскія Storm Shadow/SCALP, але ЗША не спяшаліся з рашэннем услед за Брытаніяй і Францыяй.

Амерыканскі аператыўна-тактычны ракетны комплекс ATACMS прызначаны для паражэння кропкавых наземных мэтаў, такіх як камандныя пункты, пускавыя ўстаноўкі ракет, аб'екты СПА, вузлы сувязі і склады, размешчаныя ў глыбіні абароны праціўніка.

Комплекс складаецца з аператыўна-тактычнай балістычнай ракеты MGM-140B з максімальнай далёкасцю пуску каля 300 кіламетраў у залежнасці ад мадыфікацыі.

Украіна можа выкарыстоўваць ATACMS з пускавых установак HIMARS і M270, якія ўжо знаходзяцца на ўзбраенні Узброеных сіл Украіны. 

Чытайце таксама:

Украіна не атрымае знішчальнікаў F-16 гэтай восенню ці зімой

Apache, Abrams, HIMARS і г. д. Мінабароны Польшчы плануе сур'ёзнае ўмацаванне мяжы з Беларуссю і закрыццё «Брэсцкай брамы»

Урад Германіі плануе даць Украіне дальнабойныя ракеты Taurus — СМІ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
23.09.2023
Чым меней чакаеш тым меней разчараванне, Я конечно не настолько информирован как вы и никто мне доказательства не показывал. Но я сомневаюсь в том что без мнения Украины,вот так тупо порешали. Имея ракеты Скальп,Сторм шэдоу и вот уже Атакамсы, по сути Крым под огневым контролем Украины. Они лупят туда как и когда хотят,вот уже командующий ч.морским флотом крякнул прихватив с собой подчиненных. Думаю мост до нового года тоже сломается. Эти факты указывают на обратное.
4
Чым меней чакаеш тым меней разачараванне/адказаць/сачыць
23.09.2023
Mafkees , першае Амерыка заўсёды вяла і вядзе перамовы пра якія вам не кажуць, па другае вам не кажуць пра страты Украіны, якія нажаль вялікія, потым Украіна выпускае па 2-3 ракеты, рашка па 20-40. Ніякага кантролю няма, ёсць адзінкавыя кропкавы трапленні і ўвогуле для чаго спрачацца, пажывем пабачым...
1
Меней слоў, болей спраў! /адказаць/сачыць
24.09.2023
Чым меней чакаеш тым меней разачараванне, ідзе вайна, вам ніхто не будзе раскрываць страты. Меней слоў, болей спраў. Свабода ад імперскай масквы так проста не даецца. Седзячы на канапе крамлёўскі хамут не скінеш!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031