Знайсці
22.09.2023 / 22:048РусŁacБел

«Нам сталі адмаўляць у рэгістрацыі». Сем чалавек не трапілі на рэйс «Белавія» Кутаісі — Мінск

Сёння ўначы ў рэдакцыю выдання «Анлайнер» напісалі ўсхваляваныя чытачы. Высветлілася, што сем чалавек не змаглі прайсці рэгістрацыю на рэйс Кутаісі-Мінск, які вылятаў у 4:55 раніцы. Людзям прапанавалі вярнуцца дадому іншымі рэйсамі. Пасажыры самі размяркоўвалі даты — цягнулі жэрабя проста ў аэрапорце.

Фота ілюстрацыйнае

Пра сітуацыю «Анлайнеру» расказала Яўгенія, якая адпачывала ў Грузіі па пуцёўцы. Прыехала яна на рэгістрацыю своечасова, але стаяла ў чарзе адной з апошніх.

«Гэта быў начны рэйс. Мне і яшчэ шасці пасажырам адмовілі ў рэгістрацыі і папрасілі падысці да прадстаўніка «Белавія» ў аэрапорце. Там нам паведамілі, што здарыўся «перапродаж», месцаў не хапіла, таму нам прапанавалі вылет іншымі рэйсамі. 23 верасня з Батумі — два чалавекі і з Тбілісі — адзін, 24 верасня — з Тбілісі чатыры чалавекі.

Мы самі размеркавалі, хто і калі паляціць — на паперках напісалі горад вылету і выцягвалі жэрабя. А калі спыталіся прадстаўніка адносна трансферу і пражывання, то нам нічым не змаглі дапамагчы. Сказалі: разбірайцеся самі, а ў Мінску атрымаеце кампенсацыю».

Яўгенія даслала відэа з аэрапорта, якое пацвярджае яе словы. Працаўніца ветліва камунікуе з пасажырамі, але спасылаецца на тое, што ліст з інфармацыяй ёй даслалі занадта позна — за пяць гадзін да вылету. Таму людзям і не змаглі дапамагчы з рэзервацыяй гасцініцы.

Чытачы сфатаграфавалі ліст, які атрымалі прадстаўнікі «Белавія» ў Кутаісі

Па словах Яўгеніі, сённяшнюю ноч яна правяла з іншымі пасажырамі ў аэрапорце, а цяпер яна і яшчэ тры чалавекі едуць у Тбілісі. Раніцай з беларускай звязаўся прадстаўнік турфірмы і запэўніў, што «Белавія» бясплатна размесціць турыстаў у прадстаўніцкім гатэлі.

«Асабіста мне цяпер дапамагае тураператар, бо я адпачывала арганізавана. Але сярод нас ёсць людзі, якія куплялі квіткі самастойна. У іх была паніка», — кажа Яўгенія.

Пасля 15:00 стала вядома, што чатырох знятых з рэйса пасажыраў сустрэлі ў Тбілісі прадстаўнікі «Белавія». Людзям аплацяць трансфер і пражыванне ў гатэлі.

«З астатнімі людзьмі таксама звязаліся прадстаўнікі грузінскага боку. Яны індывідуальна дамаўляліся з кожным удзельнікам», — адзначае беларуска.

Што кажуць у авіякампаніі?

У прэс-службе «Белавія» растлумачылі, што на рэйсе Кутаісі-Мінск 22 верасня сем пасажыраў не змаглі прайсці рэгістрацыю з-за тэхнічнага збою. Іх рэзервацыі былі некарэктна адлюстраваныя ў інфармацыйнай сістэме.

«У прадстаўніцтве «Белавія» ў Грузіі пасажырам прапанавалі скарыстацца іншымі рэйсамі авіякампаніі. Было вырашана, што пяцёра з іх адправяцца ў Беларусь з аэрапорта Тбілісі, яшчэ двое — з Батумі ў найбліжэйшыя дні. Пры гэтым у чатырох пасажыраў, якія вылятаюць з Тбілісі, узнікла неабходнасць у жыллі. Іх рассялілі ў гатэлі і забяспечылі харчаваннем. Авіякампанія прыносіць пасажырам свае прабачэнні і запэўнівае, што зрабіла ўсе магчымыя намаганні для вырашэння сітуацыі з камфортам для пасажыраў».

Таксама «Белавія» настойліва рэкамендуе ўносіць карэктныя кантактныя даныя і правяраць статус рэзервацыі перад вылетам на сайце авіякампаніі.

Чытайце таксама:

«Белавію» прымусова адключаюць ад заходніх сістэм браніравання

Мінскі аэрапорт на фоне санкцый кінуўся ў фантазіі: абяцаюць рэканструкцыю згодна з праектам нейрасеткі

«Час лятаць на сваіх». Пархомчык заявіў, што Беларусь рыхтуецца выпускаць свае самалёты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Вільня - Батумі 15 эўра/адказаць/сачыць
23.09.2023
Лётайце летакамі Лукафлота. Лукафлот - ваш надзейны парнэр!!!
0
Ахова пасажыраў бацкаўшчыны/адказаць/сачыць
23.09.2023
Пасажырка, белавія кіруецца Варшаўскай канвецыяй 1929 году. Там прапісаны зусім іншыя лічбы, актуальныя да першай паловы мінулага стагоддзя. Таму белявія гэтым і карыстаецца
23.09.2023
У меня рейс перенесли с 00.05 на 15.40 21 сентября авиакомпания АзурАир. Потерял сутки из оплаченного тура. Якобы чартерные рейсы имеют право менять время вылета. А Белавия особое спасибо, разница в вылете из Минска и Москвы 400-500 уе за двоих
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031