Знайсці
22.09.2023 / 19:177РусŁacБел

БелТА падманвае, што Гараўскага ў Швейцарыі судзяць за самаабгавор

Напраўдзе яго судзяць за саўдзел у забойстве Юрыя Захаранкі, Віктар Ганчара і Анатоля Красоўскага ў 1999 годзе.

Юрый Гараўскі ў сіняй байцы пад пільнай аховай каля суда, 19 верасня. Фота: volhaklas / Telegram

Лукашысты, не могучы зусім прамінуць маўчаннем суд у Швейцарыі над былым удзельнікам лукашэнкаўскіх «эскадронаў смерці» Юрыем Гараўскім, спрабуюць прынамсі навязаць сваю версію таго, за што гэты чалавек апынуўся на лаве падсудных. Маўляў, яго судзяць за самаабгавор і ўвядзенне суда ў зман.

«Раней ён заявіў, што нібыта з'яўляецца былым работнікам САХР і датычны да нейкіх забойстваў і выкраданняў. У Швейцарыі яму не паверылі, і цяпер Гараўскага судзяць за самаабгавор і ўвядзенне суда ў зман. Такім чынам, швейцарскі суд патраціў час на заведама хлуслівыя паказанні, якія Гараўскі выдаваў за праўдзівыя», — сцвярджае дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

У якасці доказу такой арыгінальнай версіі падаюцца толькі словы старшыні праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дэпутата Алега Гайдукевіча, які ўпэўнены, што Гараўскі — «звычайны бандыт, махляр, хлус і здраднік, таму яго зусім не шкада. Ён проста хацеў хайпануць, расказаць нейкую казку, каб за гэта атрымаць прытулак і грошы».

Акрамя таго, Гайдукевіч таксама сказаў, што, маўляў, незалежныя ад рэжыму беларускія рэсурсы суд асвятляюць, але не кажуць, за што насамрэч судзяць Гараўскага:

«Яны ж не могуць прызнацца ў тым, што друкуюць хлусню і падман. Яны займаюцца распаўсюджваннем хлусні і дыскрэдытацыяй краіны. Яны ж так анансавалі інтэрв'ю з ім, а аказалася, што ўсё гэта хлусня».

Сапраўдная хлусня, аднак, тое, што Гараўскага нібыта судзяць за самаабгавор і ўвядзенне суда ў зман. Насамрэч пракуратура Швейцарыі абвінаваціла экс-байца САХРа ў датычнасці да гвалтоўнага знікнення людзей.

Калі суддзя і два прысяжныя засядацелі прызнаюць Гараўскага вінаватым, гэта стане абвінаваўчым прысудам і для беларускага рэжыму, як лічаць юрысты. Прысуд маюць вынесці цягам наступнага тыдня, пракурор запрасіў тры гады зняволення.

Чытайце таксама:

У Швейцарыі скончыўся суд над былым байцом «эскадрона смерці» Гараўскім

Пракурор запрасіў для экс-спецназаўца па справе зніклых апанентаў Лукашэнкі 3 гады зняволення

«Калі вам стала зразумела, што Захаранку збіраюцца забіць?» — «Калі Паўлічэнка стрэліў у яго». Гараўскі дае паказанні

«Спадзяюся на абвінаваўчы прысуд». У Швейцарыі пачынаецца суд над экс-байцом «эскадрона смерці» Гараўскім

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Шпіц/адказаць/
22.09.2023
А што, здарылася? Лукашэнкаўчкае смі не жадае разабрацца ў забойствах і знікненняў палітыкаў? Падазрона
2
ГараЖский/адказаць/
22.09.2023
Я живу в гараже и поэтому я Гаражский
5
Anatol Starkou/адказаць/
23.09.2023
Аказваецца маё меркаванне, апублікаванае на форуме НН, супадае з меркпваннем, БелТА. Я нагадаю бчб чытачам НН, што БелТА першае з усіх беларускі’ СМІ хаблакпвала мяне ў ФБ тае, што я дагэтудь ужо шмат гадоў не бачу старонкі ашенцтва ў ФБ. Гэта хжаоыламя пасля таго, як на і’ старонцы з’явіўся мой каментар аб тым, што на падставе афіцыйных дадзеных ЦВК пасля рэферэндуму 1995 я паказаў, што меньшасць была за чз сцяг, а большасць за бчб. Але ЦВК паказала народу адваротны вынік. Так што НН не адна ты дэмакратычная. БелТА таксама мяне бланке.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031