Знайсці
21.09.2023 / 23:4611РусŁacБел

«Укладаюся ў 2,5 рубля». Колькі грошай беларусы аддаюць на абеды ў сталоўках і кавярнях

Колькі грошай трэба, каб паесці ў сталоўцы або кавярні? Такое пытанне сваім чытачам у сацсетках задаў «Анлайнер». Высветлілася, што добра паабедаць можна на зусім розныя сумы.

2,58 рубля

Ірына працуе ў Гомелі і ўмудраецца выдаткаваць на абед менш чым тры рублі.

Хтосьці мог бы з'едліва сказаць: напэўна, Ірына бярэ толькі хлеб. А вось і не, на гэтыя грошы ў яе выходзіць першае, другое, салата і напой.

Тут на фота гарохавы суп, катлета з курыцы, макарона, салата з капусты і чай.

Дзе так танна можна паесці? У студэнцкай сталоўцы БелДУТ.

4,20 рубля ў сталоўцы БНТУ

Гэта абед Сяргея, ён таксама абедае ў студэнцкай сталоўцы — заходзіць на абед у БНТУ.

На падносе расольнік за 1 рубель, макарона каштавала 38 капеек, пячонка крыху менш за 2 рублі і сок (у чэку напісана «ананасавы», але больш падобны да таматнага).

4,91 рубля

Юлія таксама ходзіць у сталоўку БНТУ, ёй трэба 5-6 рублёў на абед.

«Вельмі смачна і нядорага. Ежа нагадвае школьныя гады, а камусьці дзіцячы сад. А якія булачкі! Як у дзяцінстве».

Максім таксама купляе абеды ў сталоўках БНТУ.

«Я працую побач з універсітэтам, мне да яго 5 хвілін пешшу. Доўгі час заказваю прыкладна адно і тое ж (калі не паспяваю дома паабедаць), укладаюся ў 10 рублёў».

На фота — першая страва, дзве порцыі гарачага, піражок, тры кавалачкі хлеба, кампот.

6 рублёў

Кірыла кожны працоўны дзень заходзіць у сталоўку завода «Атлант». На падносе ў яго гарохава-бульбяны суп па 56 капеек, тушаная капуста па 85 капеек, смажаніна са свініны па 2,95 рубля, салата па 45 капеек. «Звычайна я ўкладаюся ў 6 рублёў», — кажа ён.

Кірыла таксама паказаў меню сталоўкі — больш за палову страў каштуюць менш за 1 рубель. Хіба што толькі за порцыю мяснога альбо рыбы трэба заплаціць каля 3 рублёў.

Каля 7 рублёў

Максім працуе ў офісе, які размешчаны недалёка ад Мінскага электратэхнічнага завода імя Казлова, там і есць.

«Уваход у сталоўку вольны. Абед на фота абышоўся мне прыкладна ў 7-8 рублёў».

7,64 рубля

Абед Кірылы ў горадзе Івацэвічы — капуста, дранікі і катлета каштавалі крыху больш за 7 рублёў.

«Гэта абед у сталоўцы «Крыніца» недалёка ад вакзала. Каб паесці, мне хапае 6-9 рублёў».

9-12 рублёў

Прыкладна такі абедзенны бюджэт у Алесі. Звычайна разам з калегамі яна абедае ў «Lidbeer Bar Легенда» ў Мінску.

Тут на фота злева — выключэнне: зайшлі ў кавярню «Кітайская раменная». Такі суп з локшынай каштуе 16 рублёў, порцыя велізарная. У «Lidbeer Bar Легенда», па словах Алесі, на 9-12 рублёў можна ўзяць суп, мяса і гарнір альбо мяса, гарнір і салату.

На фота справа — сэт з Lidbeer Bar за 33 рублі, узялі на два чалавекі.

10,80 рубля

Дзяніс працуе практычна ў цэнтры Мінска, у яго на працы прынята хадзіць на абед разам з калегамі альбо замаўляць ежу ў офіс.

«Часта мы абедаем у Blackberry, за першае, другое і трэцяе аддаю 10-13 рублёў».

Гэта абед за 10,8 рубля: зялёны суп са шчаўя, салата з марской капустай, пюрэ, курынае сцягно ў паніроўцы, хлеб.

Каля 13 рублёў

Звычайна Юлія абедае ў мінскай установе Paul: «У сярэднім гарачае каштуе каля 10 рублёў плюс 5 рублёў кава, калі не браць дэсерту. З дэсертам цана будзе большая за 15 рублёў. Сёння мы з мужам упершыню зайшлі ў «Тэмпа», заплацілі 27 за абаіх. Мне спадабалася, ежа як хатняя, порцыі вялікія».

На талерках шчаўе (3,7 рубля, узялі дзве порцыі), свініна (10,1 рубля), дранікі (7 рублёў), кефір (1,2 рубля, узялі два). За ўсё крыху менш за 27 рублёў.

15 рублёў

Тарас працуе ў раёне Камароўскага рынку. Часам бярэ ссабойкі, часам ходзіць у розныя ўстановы. Пастаяннага месца няма: любіць адкрываць для сябе нешта новае.

«Стараюся ўкласціся ў 15 рублёў. На гэтыя грошы можна добра паесці ў азіяцкай забягалаўцы на рынку: хопіць на плоў і суп, гэта будуць вялікія сытныя порцыі. Часам бяру вялікую шаўрму, гэта 12-13 рублёў. Тут на фота плоў з ялавічынай, ён якраз па 15 рублёў».

Больш за 20 рублёў

Калі Анатоль збіраецца на абед з калегамі, то звычайна ўсе дружным натоўпам ідуць у бар «Малады». Тут на фота хот-догі з пепероні (каля 15 рублёў за кожны), яшчэ 7 рублёў каштаваў ліманад.

«Для мяне гэта недарагі пажыўны абед. Паеў — і не галодны ўвесь дзень».

Чытайце таксама:

У Барысаве ў школьнай сталовай прусакі поўзаюць па талерках і шклянках ФОТАФАКТ

Бюджэт вольнага мужчыны: на што і як трацяць грошы беларускія халасцякі

Беларускія школы перавядуць на новы фармат харчавання. Калі і як?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
10
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
3
0
Максим Дизайнер/адказаць/
23.09.2023
Зимбабве
1
Максим Дизайнер/адказаць/
23.09.2023
Культуры питания нет и никогда не будет. Запустите азиатов, пусть готовить научат.. Сходите в китайский ресторан, посмотрите, как нормальная еда выглядит. Основа блюд - много его схоже с нашими. Но народец уже настолько оскотинился, что котлета с батоном из столовки и слипшиеся макароны стали деликатесами национальной кухни.
0
Гость /адказаць/
23.09.2023
Никого не хочу обидеть , но грустно на это смотреть , ведь это ‘’нищенские’’ и меню и порции маленькие , первые блюда не ‘’достигают’’ даже нижнего края тарелки. В салатах не видно присутствия соуса.Сентябрь месяц , а свежие помидоры , я не говорю о других свежих овощах(огурцы и капуста не в счёт) не видны.Где фрукты? Почему не сравнить с меню в министерской столовой или облисполкомовской. А ведь там ‘’слуги народа’’ питаются , наверняка по субсидированным за счёт народа ценам. Но видимо ,в ‘’стране для жизни’’, ‘’слуги народа’’ живут лучше тех кто их содержит.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера