Знайсці
21.09.2023 / 22:353РусŁacБел

У Маладзечне нечага сталі мерці галубы. І ніхто не ведае прычыны

У маладзечанскім парку Перамогі жыхары горада ўжо два тыдні заўважаюць мёртвых галубоў. Першы раз пра гэта выданне Kraj.by пісала 15 верасня, але праз амаль тыдзень пасля таго сітуацыя не памянялася.

Існуе некалькі версій прычыны мору, які ахапіў гэтых птушак. Так, арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі кажа, што тут не выключаныя як свядомыя дзеянні нейкага маньяка-атрутніка, так і тое, што галубоў б'юць вароны.

Кіраўніцтва парку раней казала, што загінулых птушак прыбіралі і хавалі, але іх у парку ўсё адно працягваюць знаходзіць, прытым у розных месцах.

У Маладзечанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя паведамілі, што аб праблеме мору галубоў у Маладзечне ўжо ведаюць у Мінскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а міліцыя павінна шукаць, хто іх труціць.

У прыёмнай жа абласнога камітэта паведамілі, што такая праблема павінна вырашацца на ўзроўні мясцовага райвыканкама. Абласны камітэт, маўляў, пакуль не ўмешваецца, бо мор галубоў у парку на гэты момант не з'яўляецца экалагічным бедствам. І параілі звярнуцца ў мясцовую ветэрынарную станцыю.

Намеснік галоўнага лекара Маладзечанскай раённай ветэрынарнай станцыі Арцём Астроўскі 21 верасня паведаміў Kraj.by:

«Мы даведаліся пра факт мору галубоў учора. Заўтра, 22 верасня, адпраўляем у Мінск на экспертызу машыну з біялагічным матэрыялам загінулых птушак. Экспертыза будзе праведзеная для таго, каб вызначыць магчымую наяўнасць віруса, калі галубы былі хворыя, а таксама праверыць імавернасць іх атручвання».

Чытайце таксама:

«Чаго толькі нам не кажуць». На пляжы літоўскага курорта знайшлі загадкавую жывёліну

Штогод у свеце ад сутыкненняў з празрыстымі паверхнямі гінуць мільёны птушак. Як ім дапамагчы?

На вадаёме пад Ляхавічамі адбылася масавая гібель чаек

У Магілёве масава паміраюць чайкі. Што можа быць прычынай? Ёсць некалькі версій

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
0
0
Вирусолог/адказаць/
21.09.2023
Птичий грипп возвращается?
3
дохтар Пелюлькиндт/адказаць/
22.09.2023
Зачем грипп, голубчик? Вполне естественные причины. Переедание и несварение желудка. С плесневелым хлебом это обычное дело, в вышей степени обычное
0
Богус Иисусас/адказаць/
22.09.2023
В Польше много где кормить голубей в городах запрещено и местами даже есть запрещающие знаки. Голубь - разносчик орнитоза и описторхоза. Для людей это также опасные заболевания. Поэтому если молодая мама с дитём кормит стадо голубей и те скачут вокруг - шанс подхватить заразу неиллюзорен и даже очень высок.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930