Знайсці
21.09.2023 / 21:529РусŁacБел

Ва Украіне ўзаконілі пісанне назвы «Расія» з малой літары. Але не ва ўсіх выпадках

Напісанне назваў «Расійская Федэрацыя», «Расія», «Масква», «Масковія», «Маскоўскае царства», «Расійская Імперыя», «Дзяржаўная Дума РФ» і г. д. з малой літары не з'яўляецца адхіленнем ад нормаў украінскай мовы ў тэкстах неафіцыйнага характару. Пра гэта сказана ў адмысловай заяве ўкраінскай Нацыянальнай камісіі па стандартах дзяржаўнай мовы.

Фота: Нацыянальная камісія Украіны па стандартах дзяржаўнай мовы

Нацкамісія тлумачыць, што абмеркавала пытанне выкарыстання назвы дзяржавы-агрэсара на пасяджэнні 15 верасня. У выніку прынята наступнае рашэнне:

«Нацыянальная камісія па стандартах дзяржаўнай мовы на пасяджэнні ад 15.09.2023 (пратакол № 83) абмеркавала гэтае пытанне і з улікам афіцыйных лістоў ад Інстытута ўкраінскай мовы НАН Украіны…, Інстытута мовазнаўства імя А. А. Пацябні НАН Украіны паведамляе, што напісанне назваў «расійская федэрацыя», «расія», «масква», «масковія», «маскоўскае царства», «расійская імперыя», «дзяржаўная дума рф» і г. д. з малой літары можна не кваліфікаваць як адхіленне ад нормаў украінскай мовы ў тэкстах неафіцыйнага характару».

Пасяджэнне збіралася з-за таго, што 8 верасня віцэ-прэм'ерка — міністарка па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны Ірына Верашчук заклікала афіцыйна прапанаваць змены ў правапіс назвы дзяржавы-агрэсара Расіі і яе кіраўнікоў.

У той жа час міністр адукацыі і навукі Украіны Аксен Лісавы настойвае на напісанні ў афіцыйных дакументах ягонага ведамства назвы дзяржавы-агрэсара «Расійская Федэрацыя» з вялікіх літар з-за патрабаванняў нарматыўнага праектавання. Адносна гэтага выдадзены і адпаведны загад.

Варта адзначыць, што неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнай вайны многія ўкраінскія СМІ самастойна, явачным парадкам перайшлі на напісанне назваў, звязаных з Расіяй, з малой літары. Тое ж самае практыкуецца і ў дачыненні да Беларусі.

Чытайце таксама:

Родная мова вызначае здольнасць успрымаць музыку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
9
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
1
22.09.2023
Адно ўкраінскае "Інфармагенцтва" пісала "білорусь" з маленькай і "Лукашенко" з вялікай. Што вельмі добра акрэслівае палітыку невялікай групоўкі, якая там ва ўладзе на дадзены момант.
1
И правильно./адказаць/
22.09.2023
Мелочь, конечно, но приятно.
Поможет ли в войне - если только чуть-чуть. Некоторые расияне будут злиться, делать ошибки, поменьше произведут оружия или попадут под очередную пулю. Вероятность небольшая, много расиян так не отстреляешь, но если это правило сохранит жизнь даже одному украинцу - все равно хорошо.
2
Смех ды й толькі/адказаць/
22.09.2023
Іхняя барацьба
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031