Знайсці
21.09.2023 / 21:0911РусŁacБел

У ЗША кіроўца загінуў, бо сэрвіс Google Maps павёў яго цераз мост, які абрынуўся амаль 10 гадоў таму

Прадстаўнікі Google выказалі спачуванне сям'і загінулага і адзначылі, што спрабуюць своечасова абнаўляць інфармацыю ў «Картах», ствараючы бяспечныя для кіроўцаў маршруты.

Фота: Getty Image

Інцыдэнт адбыўся восенню 2022 года ў Паўночнай Караліне, ЗША. Мужчына вяртаўся дамоў, калі ўжо было цёмна. Ëн ехаў па маршруце, які яму прапанавалі карты Google. На жаль, маршрут праходзіў цераз разбураны мост, і кіроўца ўпаў у раку з вышыні шасці метраў, у выніку чаго загінуў. Паліцыя, якая прыбыла на месца здарэння, устанавіла, што каля моста не было агароджы і дарожных знакаў, якія б папярэджвалі пра абвал канструкцыі.

Удава загінулага падала пазоў на кампанію Google і заявіла, што прычынай смерці яе мужа стала нясвоечасовае абнаўленне карты. У пазове таксама адзначаецца, што мясцовыя жыхары неаднаразова звярталіся ў Google з просьбай абнавіць карты пасля абвальвання моста. Аднак рэакцыі ад кампаніі не было.

Чытайце таксама:

Google адсочвае месцазнаходжанне ўсіх карыстальнікаў, нават калі яны самі адключылі гэтую функцыю

Што палягчае жыццё турысту? Топ-10 мабільных праграм і сэрвісаў для паходаў і падарожжаў

«Нават Прыпяць моцна змяніла сваё рэчышча». Беларус з дапамогай ChatGPT стварыў унікальны сайт, дзе старадаўнія карты Беларусі можна параўнаць з сучаснымі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
22.09.2023
то что человек погиб.... фигня)) главное грошы адбить)) амерыканская мячта)
3
трыццаць/адказаць/
22.09.2023
Вадзім, сапраўды!  А мясцовыя пісалі 10 год у гугл, а маглі ў дарожную службу напісаць. Ці проста накідаць ветак на дарогу перад правалам, ці іншым спосабам самастойна абазначыць небяспечнае месца. Як прапісана ў правілах дарожнага руху. 
1
Лукашыская мячта/адказаць/
22.09.2023
ром, там грошы i вельмi вялiкiя заплацяць за гэта дэбiл, а у тваёй лукашысцii усiм будзе на чалавека насраць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031