Знайсці
21.09.2023 / 16:3315РусŁacБел

«Ад гэтай практыкі адыходзіць не трэба». Лукашэнка прыхільна выказаўся пра паборы з бацькоў школьнікаў

Лукашэнка на сённяшняй нарадзе па пытаннях адукацыі выказаўся адносна таго, ці правільна збіраць з бацькоў грошы на патрэбы школ. Паводле яго, нічога страшнага ў гэтым няма, трэба толькі ўсё рабіць «разумна».

Фота: Contributor Getty Images

«Нічога страшнага. У нас бясплатная адукацыя. Толькі дырэктарам трэба разумна гэта рабіць. Можа, паўтара чалавека адмовяцца, грошай не дадуць на рамонт або на нешта. І не трэба.

Адмовіўся дык адмовіўся, абыдземся. Але ад гэтай практыкі адыходзіць не трэба.

Але не так: «Ты нясі столькі грошай! Мы тут на радзе нейкай вырашылі». Не трэба так рабіць. Мы грошы на школы знойдзем. Але калі бацькі будуць удзельнічаць у гэтым нейкай сваёй капейкай, страху я ў гэтым абсалютна не бачу. У нас людзі ўжо не бедныя», — сказаў Лукашэнка.

У беларускай сістэме кіравання словы Лукашэнкі не заўсёды варта разумець літаральна, асабліва агаворкі пра тое, што трэба нешта рабіць «разумна», без парушэння добраахвотнасці. Калі зверху ёсць агульны дазвол на правядзенне тых ці іншых дзеянняў, то ўсё робіцца ў «добраахвотна-прымусовым» парадку. А каб прымусіць бацькоў нібыта «добраахвотна» рабіць тое, чаго ім не хочацца, хапае розных механізмаў.

Чытайце таксама:

У самым пачатку навучальнага года з Ліцэя БДУ звольнілася дырэктарка

«Прынцыповасць некаторых мам мяне прыводзіць у жах». Актывістка расказала, як цяжка выцягваць з бацькоў грошы на розныя паборы ў дзіцячым садку

Выхавальніцы — на 15 рублёў, нянечкі — па 10. Як выконваюць план па прымусовай падпісцы ў лідскіх дзіцячых садах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Сатурн/адказаць/
22.09.2023
Как писали под другим постом — кормовая база разбегается, дерут с оставшихся. Но убежден, что терпильные папки и мамки(а их подавляющее большинство) — проглотит и бабки будут носить
0
Гэля/адказаць/
22.09.2023
Я тоже ничего страшного не вижу, если копеечкой поучаствуют в благоустройстве своих рабочих кабинетов чиновники и силовики.
1
Рэчаіснасьць /адказаць/
23.09.2023
566, дакладна, так і не зразумелі, нават у каментах працягваюць пісаць языкай
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031