Знайсці
21.09.2023 / 15:282РусŁacБел

«Сувенір з Амстэрдама». На «Авіта» прадаецца кавалак збітага малайзійскага «Боінга» MH-17

На «Авіта» прадаюць як сувенір абломак малайзійскага «Боінга». Купіць фрагмент самалёта можна ўсяго за 10 тысяч расійскіх рублёў, ці каля 100 даляраў. У абʼяве ён названы «сувенірам з Амстэрдама», звярнула ўвагу SOTA.

Як патлумачыў у размове з выданнем прадавец, фрагмент ён знайшоў у агародзе сваёй бабулі ў вёсцы Грабава, над якім і быў збіты самалёт. 

Акрамя таго, мужчына працаваў у місіі АБСЕ, якая збірала абломкі.

 

Цяпер гэта абвестка недаступная. 

Малайзійскі лайнер MH-17 у ліпені 2014 быў збіты над Данбасам расійскай ракетай з комплексу «Бук». Загінулі 298 чалавек. 

За атаку на самалёт у 2022 годзе да пажыццёвага зняволення асуджана трое чалавек: Ігар Гіркін (Стралкоў), Сяргей Дубінскі і Леанід Харчанка. Усе яны асуджаныя Гаагскім судом завочна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Аматпрам трыбуналаў/адказаць/сачыць
21.09.2023
Асуджаныя завочна і што далей, асмі жывуць прыпяваючы і пофіг ім на ўсе гэтыя трыбуналы
0
Не зарекайся от тюрьмы если Гиркин/адказаць/сачыць
21.09.2023
Аматпрам трыбуналаў, ну, Гиркин с вами не согласен))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера