Знайсці
21.09.2023 / 13:306РусŁacБел

Як змяніўся Гомельскі эканамічны форум. Гісторыя ў двух фотаздымках

Гомельскі эканамічны форум пройдзе 21-22 верасня. Сёлета ў ім возьмуць удзел прадстаўнікі 12 замежных краін. Мінулы гомельскі форум, у 2019 годзе, наведала 28 дэлегацый, піша «Флагшток».

Гомельскі эканамічны форум, 2019 год. Фота: «Гомельские ведомости»

Як паведамілі ў аблвыканкаме, на форум сёлета зарэгістраваны ўдзельнікі з Азербайджана, Расіі, КНР, Італіі, Ірана, Пакістана, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Сірыі, Палесціны, В’етнама, Узбекістана, Таджыкістана.

Сёлета форум праігнаравалі еўрапейскія краіны і некаторыя краіны былога СССР.

Гомельскі эканамічны форум, 2023 год. Фота: «Гомельские ведомости»

Галоўныя эканамічныя партнёры рэжыму Лукашэнкі засталіся ў аўтарытарных краінах Азіі і Афрыкі са сцяжкамі, дзе пераважаюць чырвоныя і зялёныя колеры.

Акрамя таго, сярод удзельнікаў значыцца, паводле аблвыканкама, Італія. У яе сцяг таксама з зялёным і чырвоным колерамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
33
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
1
даведка/адказаць/
21.09.2023
Четыре года назад флажков было много, но сидели за ними губер, глава совета депутатов и помощник Лукашенко.
1
Янка/адказаць/
21.09.2023
Адзказ просты. У 2019 інвеставанне ў Беларусь яшчэ разглядалася іншаземцамі, недастаткова знаемымі з лукашэнкаўскім інвестыцыйным кліматам, як вельмі абмежаваны шлях на еўрапейскі і расейскі рынкі адначасова. Бо нажаль памяць ў заходніх рынкаў у адносінаў да "дыктатур падману" досыць кароткая. Кожны чамусці прымярае на сабе беларускі поспех Coca Cola альбо Ceresit, але ніяк не Марата Новікава альбо Аляксандра Мураўёва.

Рэпрэсіі супраць нелаяльнага рэжыму прыватнага бізнэсу ў 2020 захісталі гэту ўпэўненасць, першыя сур'езныя заходнія санкцыі ў адказ на самалётны і мігранцкі крызісы пагрошылі інвестыцыйны стан яшчэ мацней.

А саўдзел у расейскай агрэсіі, рэзкае адказнае узмацненне санкцый і капіяванне адыёзных расейскіх практык па абмежаванню сыхода з ператварыўшыгася ў таксічны расейскага рынку ўвогуле знішчылі жаданне інвеставаць. Цікавяцца хіба што жадаючыя дапамагчы з абыходам санкцый каламутныя дзялкі з сумнеўных краін, якія зразумела ні цэнта з уласных грошаў у падобныя схемы не ўкладаюць.
0
Woodoo Cult /адказаць/
21.09.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930