Знайсці
21.09.2023 / 13:0618РусŁacБел

Пры абстрэле ў Карабаху загінуў намеснік камандуючага падводнымі сіламі Паўночнага флота РФ. Ён быў у міратворчым кантынгенце

Намеснік камандуючага падводнымі сіламі Паўночнага флоту па вайскова-палітычнай працы капітан 1-га рангу Іван Коўган загінуў у выніку абстрэлу ў Нагорным Карабаху 20 верасня. Пра гэта паведамляюць расійскія медыя.

Іван Коўган быў намеснікам камандуючага расійскім міратворчым кантынгентам у Нагорным Карабаху. 

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прынёс прабачэнні і выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю расійскіх міратворцаў у Нагорным Карабаху, як паведаміла прэс-служба Крамля. Аліеў патэлефанаваў з прабачэннямі Пуціну.

Пра гібель расійскіх міратворцаў у Карабаху напярэдадні паведаміла Мінабароны Расіі, не ўдакладніўшы колькасць загінулых. Гэта адбылося ўжо пасля таго, як Сцепанакерт абвясціў аб раззбраенні на азербайджанскіх умовах.

«20 верасня падчас вяртання з назіральнай пасады расійскага міратворчага кантынгенту ў раёне населенага пункта Джанятаг аўтамабіль з расійскімі вайскоўцамі абстралялі са стралковай зброі», — гаварылася ў паведамленні.

Аліеў прынёс Пуціну прабачэнні, а таксама выказаў гатоўнасць аказаць матэрыяльную дапамогу семʼям загінулых міратворцаў, сцвярджае Крэмль. Прэзідэнт Азербайджана, паводле паведамлення, заявіў, што будзе праведзена «дбайнае расследаванне» таго, што адбылося.

Чытайце таксама:

Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць

Нагорны Карабах прыняў рашэнне аб капітуляцыі

У Еўлаху пачалася сустрэча прадстаўнікоў Азербайджана і Нагорнага Карабаха

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
3
Ха-ха
15
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
1
0
Табор уходит в небо/адказаць/
21.09.2023
Подводник вознесся выше гор
22.09.2023
+++
0
Woodoo Cult /адказаць/
22.09.2023
Капітан Нэма, заблукаў 🤣
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930