Напярэдадні халадоў расіяне зноў пачалі атакаваць энергетычныя абʼекты
Падчас масіраванай ракетнай атакі раніцай 21 верасня атрымалі пашкоджанні энергетычныя абʼекты ў цэнтры і на захадзе Украіны. Гэта была першая за апошнія паўгода атака расіян на энергасістэму, паведамляе «Укрэнерга».
З-за ракетнай атакі засталіся часткова без току спажыўцы ў Ровенскай і Жытомірскай абласцях.
Таксама падчас нападу атрымалі пашкоджанні сеткі аблэнерга ў Днепрапятроўскай, Кіеўскай, Харкаўскай абласцях.
Праз баявыя дзеянні і з іншых прычын без святла раніцай заставалася 398 населеных пунктаў.
Па словах кіраўніка праўлення кампаніі Уладзіміра Кудрыцкага, энергазабеспячэнне ў магістральнай сетцы «Укрэнерга» адноўлена.
Кудрыцкі дадаў, што энергетыкаў гэтая атака не заспела знянацку, падрыхтоўка і аднаўленне энергасістэмы не спыняліся з канца мінулага ацяпляльнага сезона.
«Нельга сцвярджаць, што гэта пачатак новай масіраванай тэрарыстычнай хвалі мэтанакіраваных абстрэлаў энергасістэмы. Энергетыкі не маюць такой інфармацыі і не могуць прагназаваць дзеянні ворага. Але ў нас няма ілюзій. Мы чытаем паведамленні ГУР Мінабароны і ведаем, што вораг цынічны і жорсткі, усе маральныя і прававыя рамкі перайшоў даўно, таму мы рыхтуемся да любых магчымых сцэнарыяў», — адзначыў кіраўнік кампаніі.
Чытайце таксама:
СБУ і ВМС нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме Сакі
Масіраваная атака па Украіне: ноччу запусцілі больш за 40 ракет





