Знайсці
21.09.2023 / 10:0210РусŁacБел

Кампанія Ілана Маска абвясціла набор добраахвотнікаў на выпрабаванні мазгавога чыпа. Там спадзяюцца дапамагчы цалкам паралізаваным людзям

Амерыканская нейратэхналагічная кампанія Neuralink, заснаваная Іланам Маскам, абвясціла набор удзельнікаў клінічных выпрабаванняў па ўжыўленні чыпа ў мозг людзям з паралюшам. Пра гэта гаворыцца на сайце кампаніі.

Ілан Маск. Фота: Nathan Laine / Bloomberg via Getty Images

Кампанія ставіць сваёй мэтай злучыць мозг чалавека з камп'ютарам і для праверкі сваіх новых тэхналогій запрашае людзей, якія пакутуюць ад паралюшу, піша BBC.

Паводле задумы даследчыкаў, ужыўлены ў мозг імплантат зможа перадаваць нервовыя імпульсы, якія будуць расшыфроўвацца, і паралізаваны чалавек зможа, да прыкладу, набіраць тэкст на кампʼютары адной толькі сілай думкі.

У маі пасля некалькіх няўдалых спроб Neuralink атрымала дазвол ад Упраўлення кантролю якасці харчовых прадуктаў і лекавых прэпаратаў ЗША (FDA) на правядзенне клінічных выпрабаванняў на людзях.

Першапачаткова кампанія дамагалася дазволу на ўжыўленне імплантатаў 10 добраахвотнікам, але колькі эксперыментаў у выніку ёй было дазволена правесці, не паведамляецца.

Сіла думкі

Як гаворыцца ў заяве кампаніі, у пачатку эксперымента, які разлічаны на шэсць гадоў, робат хірургічна ўжывіць добраахвотнікам ва ўчастак мозга, які адказвае за рух, 64 гнуткія сеткі, танчэйшыя за чалавечы волас.

Гэта дазволіць імплантату з батарэяй, што зараджаецца бескантактна, запісваць і перадаваць сігналы мозгу ў адмысловую праграму, здольную расшыфроўваць, якія рухі мае намер зрабіць чалавек.

У кампаніі кажуць, што ў эксперыментах могуць узяць удзел людзі, якія пакутуюць ад квадрыплегіі, ці паралюшу ўсіх чатырох канечнасцяў, выкліканага траўмай, або ад бакавога аміятрафічнага склерозу (БАС) — захворвання, пры якім адбываецца дэгенерацыя нервовых клетак спіннога і галаўнога мозга.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Максим Дизайнер/адказаць/сачыць
21.09.2023
Небясьпечны чалавек, небясьпечная гульня

Вы все врете. Маск - гениальный изобретатель и иноватор. А не обычный барыга машинками на батарейках, и распильщиик гос подрядов в планетарных масштабах. Спейс Икс запустил?Так свой спутник есть на орбите почти у любого государства, только не в таком количестве. Они же не печатают фантики в таком количестве, как хозяева Маска. 
0
Максім закаханы ў Маск/адказаць/сачыць
21.09.2023
Максим Дизайнер, У Маска больш няўдалых прадпрыемстваў, чым пасьпяховых. Ён таксама скраў шмат ідэй у іншых людзей. Калі вы так упэўненыя ў ім, вазьміце ягоны чып у свой мозг. Тады вы можаце быць ягоны зомбі дыстанцыйным кіраваньнем.
1
Максим Дизайнер/адказаць/сачыць
22.09.2023
Максім закаханы ў Маск

Так и Джобс скрал много чего в научно-исследовательском центре Xerox. Можно сказать провел рейдерский захват технологий. Кому это помешало?В Маске я упэунены на 100 процентов, особенно когда увидел его фотографию с Горбачевым. На зомби больше похож ты и твои памяркоуныя собратья. Хоть Резиденцию зла без декораций снимай.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031