Знайсці
20.09.2023 / 21:2761РусŁacБел

Сяргей Алейнік у Нью-Ёрку паціснуў руку Франаку Вячорку

Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік паціснуў руку дарадцу Святланы Ціханоўскай Франаку Вячорку на палях Генасамблеі ААН. Пра гэта Вячорка расказаў у інтэрв'ю Змітру Лукашуку ў сённяшнім эфіры «Еўрарадыё».

Франак Вячорка. Скрыншот з відэа

«Была сітуацыя, насамрэч, такая нечаканая для мяне. Выходзіў Алейнік, я стаяў у калідоры, ён сам падыходзіць да мяне, глядзіць на мяне, паціскае руку і кажа: «Добры дзень». Ён, канешне, паставіў мяне ў ступар, таму што ў мінулым годзе дэлегацыя Макея ўцякала ад нас. Уцякала, бегла кудысьці. Гэтым разам яны самі падышлі.

Размовы не было ніякай, гэта было проста вітанне, а потым яны пайшлі. Разам з ім быў Глаз, быў шэраг яшчэ чыноўнікаў дэлегацыі. Але гэта пакуль што ўся камунікацыя, якая ў нас была з ім.

Ясна, што яны працуюць на варожыя сілы, яны працуюць на Лукашэнку. Чакаць, што яны пяройдуць на наш бок на Генасамблеі, у нас атрымаецца перацягнуць іх на бок свабоднай Беларусі, — не. Але я думаю, што яны прызнаюць нас як апанентаў, гэта відавочна. І наша задача проста іх перамагчы», — расказаў Вячорка. 

Чытайце таксама:

«Няма ніводнай хартыі ААН, якую б Лукашэнка не парушыў». Святлана Ціханоўская звярнулася да Арганізацыі Аб'яднаных Нацый

Беларуская спецдакладчыца ААН, якая «адмывае» дыктатуры ад санкцый. Хто такая Алена Доўгань

Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Нью-Ёрку з лідарамі габрэйскай супольнасці 

Ціханоўская знаходзіцца на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. Яна сустрэлася з віцэ-прэзідэнткай Microsoft

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Што гэта за балгарскі суржык???/адказаць/сачыць
22.09.2023
Крокус ,

Поспех Крэмля (у славянаў не успех, а "поспех", Федзя, запомятай) гэта тое што ты на незразумелым дыялекце балгарскай нешта пішаш тут нібыта ў падтрымку беларускай незалежнасці))))
>событие всех времён и народов! Приближает освобождение
https://d367rzjs5oyeba.cloudfront.net/326796 
(болг.) събитие на всички времена и народи! Освобождението наближава

у перакладзе на нашую: Падзея ўсіх часоў і народаў. Набліжае вызваленне.



0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/сачыць
22.09.2023
[Рэд. выдалена]
23.09.2023
Нехтатам, так тут новостей нет. Я лично только коментарии читаю, иногда названия новостей.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера