Знайсці
20.09.2023 / 19:114РусŁacБел

Губазікаўцы прыйшлі да палітзняволенай, якая адбывае пакаранне на «хатняй хіміі», і змусілі хваліць на відэа Лукашэнку

Жанчыну раней асудзілі за абразу Лукашэнкі.

Юлія Шапель. Фота з яе старонкі Укантакце

Гаворка пра 34-гадовую Юлію Шапель. Яна з маленькай вёскі Хадоркі Івацэвіцкага раёна, якая знаходзіцца зусім блізка ад Косава, радзімы Тадэвуша Касцюшкі. Яна кіруе (ці да нядаўняга часу кіравала) аграсядзібай, якая месціцца тут жа, у роднай вёсцы, разводзіла коней і казлоў ды рабіла конныя вандроўкі для дзяцей.

У студзені 2023-га яе асудзілі да 1,5 года «хатняй хіміі» за абразу Лукашэнкі, а ў лютым уключылі ў спіс людзей, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». З Беларусі яна не з'ехала і, калі меркаваць па відэа ГУБАЗіКа, дагэтуль жыве ў роднай вёсцы.

На пачатку відэа, якое выклаў у сеціва брэсцкі ГУБАЗіК, жанчына кажа, што ўжо адбывала пакаранне на сутках і «спала на падлозе». Палову відэа губазікаўцы ўдзялілі «агляду» старэнькай вясковай хаты, дзе яна жыве. Жанчына адказвае, што ёй даводзіцца шмат працаваць і часу, каб навесці там парадак, не стае. Пасля гэтага яе змушаюць выбачацца «перад усімі, каго яна абразіла», і хваліць Лукашэнку.

Невядома, чым скончылася гэтая сустрэча з сілавікамі і ці чакае яе нейкае пакаранне — у відэа гэтага не паведамляецца. Магчыма, прычынай візіту сілавікоў сталі нейкія фота ці допісы ў сацсетках жанчыны: яны адзначаюць, што ў яе «бардак на старонцы ў сацыяльнай сетцы».

У канцы гучыць пагроза пра тое, што «другі раз пакаранне будзе звязана з пазбаўленнем волі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд

Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд

Беларусы стварылі бот, які дапаможа адшукаць паведамленні ў чатах. Вось як ён працуе і чаму гэта важна для бяспекі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
51
0
Кукрыфіксы/адказаць/
21.09.2023
Біблію чытайце, як-як? Ад у лу....рода? А дзе 'і' ставіць?
0
Губошлепик/адказаць/
21.09.2023
Ну а как им еще самоутверждаться? С ними в жизни мало кто общается, все кто мог отвернулись от таких сяброў. Вот и ходят по домам))
21.09.2023
Лукашенко не уголовник? Лукашенко не убийца?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031