Знайсці
19.09.2023 / 08:3212РусŁacБел

У Грэцыі на гары Афон беларускага манаха збіў румынскі праз багаслоўскую спрэчку

У адным з манастыроў на святой гары Афон пасварыліся двое манахаў — румын і беларус, пасля чаго першы збіў другога. Аб гэтым піша выданне «Беларусь и мир» са спасылкай на грэчаскія СМІ.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю 17 верасня каля 18:30 у двары сербскага манастыра Хіландар.

Па папярэдніх даных, манахі выпілі дзве бутэлькі віна, пасля чаго паміж імі ўзнік канфлікт — меркавана, з-за спрэчкі ў пытаннях багаслоўя.

Удакладняецца, што 35-гадовы румын біў 52-гадовага беларуса рукамі і нагамі, а таксама пластыкавай бутэлькай. 

Пацярпелага даставілі ў медцэнтр, дзе аказалі першую дапамогу, а затым — у бальніцу.

Наш суайчыннік заявіў, што не хоча прыцягваць да адказнасці свайго апанента, і не выказаў жадання, каб пабоі зафіксаваў судмедэксперт.

Тым не менш, румынскага манаха затрымалі, ён падазраецца ў нанясенні цялесных пашкоджанняў. Справу разгледзіць суд па справах аб няцяжкіх правапарушэннях у Салоніках.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger
20.09.2023
Драка есть результат недостатка аргументов.
1
Максим Дизайнер/адказаць/сачыць
20.09.2023
Ісус плача

Европейские монахи всю свою многовековую историю вели подсобное хозяйство, варили пиво, делали прекрасное вино. В Германии есть места с региональным монашеским сортами, куда туристов, как в музей на дегустацию водят. По сети гуляет множество фотографий паломников без капюшонов с модельными стрижками, мобильными телефонами, веселящимися в компании монахинь без задних мыслей. Среднестатистический прыличный памяркоуный атеист из минского спальника на фоне них выглядит настоящим озлобленным чудовищем. У каждого свой путь к вере, и свои традиции.
0
Базыль з-пад Хойнiкау/адказаць/сачыць
21.09.2023
Удакладняецца, што 35-гадовы румын біў 52-гадовага беларуса рукамі і нагамі, а таксама пластыкавай бутэлькай. https://d367rzjs5oyeba.cloudfront.net/326698

Совсем как у классиков: "Победила молодость" ((С) Ильф и Петров, "Двенадцать стульев")
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера