Знайсці
19.09.2023 / 07:391РусŁacБел

Ноччу Расія атакавала дронамі Хмяльніцкую і Львоўскую вобласці

Украінскія СМІ паведамляюць пра начныя выбухі ў Хмяльніцкай і Львоўскай абласцях. Рэгіёны былі атакаваныя БПЛА.

У Львове ў выніку выбухаў узнік пажар на прамысловым складзе.

Кіраўнік Львоўскай абласной адміністрацыі Максім Казіцкі ўдакладніў, што ў выніку расійскага ўдару пацярпелі два чалавекі — мужчына і жанчына. Яны былі вынятыя з-пад завалаў разбуранага дронам склада.

Каля 7:00 мэр Львова Андрэй Садавы паведаміў, што праз наступствы атакі рух транспарту на частцы вуліцы Гарадоцкай у абодва бакі перакрыты.

Паводле яго, там працуе спэцтэхніка і адпаведныя службы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
19.09.2023
Доубаныя каты и садысты гэтыя рабсияне....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031