Знайсці
18.09.2023 / 12:03РусŁacБел

Зяленскі заявіў, што ўжо ведае, дзе ўкраінскія войскі прарвуць расійскія лініі абароны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запэўніў у інтэрв’ю CBS, што яму ўжо вядома, дзе ўкраінскія сілы змогуць прарваць расійскую абарону, але казаць пра гэта не можа, піша «УП».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Chris McGrath / Getty Images

 «Некаторыя не разумеюць, што такое ісці наперад там, дзе блізу 200 тысяч вайскоўцаў Расіі. Гэта на ўсходзе дзяржавы. Гэта адбываецца сёння. Так, усе хочуць, каб прарвалі мы лініі абароны. Мы гэтага вельмі хочам. Прарваць лініі абароны — нялёгкі шлях. Гэта будзе. Я ў гэтым упэўнены. Я не магу сказаць, дзе гэта будзе хутчэй. Я не магу пра гэта казаць. Выбачайце, бо я ведаю, дзе мы збіраемся прарвацца — і прарвацца магутна».

Ён дадаў, што вельмі спадзяваецца, што гэта адбудзецца, і верыць ва ўкраінскіх воінаў.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, каментуючы павольны прагрэс падчас контрнаступлення, заявіў, што цяпер абаронцам важна прасоўвацца наперад хоць на невялікія адлегласці і не даваць перадышкі прэзідэнту краіны-агрэсара.

Чытайце таксама:

Ва Украіне забіты камандуючы 31-й расійскай брыгады

Украінцы прарвалі першую лінію абароны, на якую расіяне выдаткавалі 60% часу і рэсурсаў

Столтэнберг: Украінцы ўжо пераўзыходзілі чаканні, трэба ім давяраць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031