Знайсці
18.09.2023 / 08:002РусŁacБел

«Ключы ад Бахмута». Чаму вызваленне Кляшчэеўкі і Андрэеўкі так важныя для ўкраінскіх войскаў

Украіна ўчора заявіла аб узяцці Кляшчэеўкі. У пятніцу было абвешчана пра вызваленне Андрэеўкі — гэта яшчэ адзін населены пункт каля Бахмута, паблізу ліній забеспячэння горада. Кантроль над Кляшчэеўкай і Андрэеўкай дазваляе УСУ працягваць аперацыю, накіраваную на атачэнне Бахмута, паколькі гэта набліжае блакаванне лагістычных шляхоў у Бахмут з ​​паўднёвага кірунку. «Кляшчэеўка і Андрэеўка — усё. Гэта сцяг Бахмута, калі што», — пісаў расійскі тэлеграм-канал «Трынаццаты».

 Першае фота пасля вызвалення Кляшчэеўкі

Асноўнае з аналізу Бі-бі-сі.

Чаму важныя Кляшчэеўка і Андрэеўка

Яшчэ 25 ліпеня афіцыйны прадстаўнік усходняй групоўкі УСУ Сяргей Чараваты казаў, што магчымае вызваленне Андрэеўкі палепшыць тактычнае становішча ўкраінскіх сіл і дазволіць акружыць Бахмут ці выцесніць з яго расійскую армію.

Аднак, як адзначае ўкраінскі OSINT-праект Deep State, хоць украінскія вайскоўцы паспяхова адразаюць шляхі да Бахмута з поўдня (дзе знаходзіцца Андрэеўка і Кляшчэеўка), горад па-ранейшаму можа забяспечвацца з поўначы. «СМІ распаўсюджвалі некампетэнтныя загалоўкі аб «атачэнні Бахмута». Але гэтага няма і блізка», — пішуць аўтары праекта.

У ліпені гэтага года камандуючы ўсходняй групоўкай УСУ Аляксандр Сырскі паказваў, што стратэгічная мэта УСУ на гэтым кірунку — акружыць Бахмут. Паводле яго слоў, гэта задача пад сілу ўкраінскім войскам. 

Украіна страціла Бахмут у маі 2023 года, пасля паўгода кровапралітных баёў. 

Кляшчэеўка — невялікі і калісьці ўтульны прыгарад Бахмута, дзе да вайны афіцыйна жыло каля паўтысячы чалавек, — апынулася ў эпіцэнтры баявых дзеянняў амаль год таму. 

Расійскія сілы, перш за ўсё ПВК «Вагнер», у лістападзе 2022 года пачалі ў напрамку гэтага населенага пункта актыўныя штурмавыя дзеянні, а ў студзені 2023 года змаглі яго захапіць. Расіяне планавалі рухацца далей і ўзяць пад кантроль апошнюю лагістычную артэрыю ўкраінскага гарнізона ў Бахмуце — «трасу жыцця» на горад Канстанцінаўка. 

Але адбылося адваротнае. З пачатку мая ўкраінскія вайскоўцы пачалі контратакі на флангах Бахмута і перш за ўсё — у напрамку Кляшчэеўкі. На той момант сяло ператварылася ў магутны ўмацавальны раён РФ. 

Але ў выпадку поспеху УСУ расійскі гарнізон у акупаваным Бахмуце рызыкаваў апынуцца ў «пастцы». Кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын тады абвінавачваў рэгулярныя расійскія войскі ў тым, што яны без бою здаюць пазіцыі, якія найміты захапілі за паўгода да гэтага.

Расійскія сілы трымаліся за Кляшчэеўку амаль чатыры месяцы. Украінскія вайскоўцы, у першую чаргу байцы 3-й штурмавой брыгады, паступова набліжаліся да сяла з поўдня і поўначы, выцясняючы суперніка ўсё далей на ўсход.

У сярэдзіне верасня войскі РФ з Кляшчэеўкі адступілі.

Чым жа так важна гэтае сяло?

«Непасрэдна на ўскраінах Кляшчэеўкі ёсць высокія ўзгоркі, якія дазваляюць фактычна кантраляваць не толькі сам Бахмут, які знаходзіцца ў нізіне, але і аўтадарогу на Горлаўку, якая праходзіць у чатырох кіламетрах на ўсход. Гэта важны шлях забеспячэння расійскага гарнізона.

Калі яго перарэзаць, застаецца толькі дарога з Бахмута ў Папасную, а таксама шлях у Лісічанск, які, праўда, стаў небяспечным, паколькі УСУ ўшчыльную наблізіліся і да гэтай трасы з поўначы.

Акрамя таго, каля Кляшчэеўкі праходзіць чыгунка да Горлаўкі і далей — да Данецку. Менавіта за гэты чыгуначны насып зараз адышлі расіяне пасля страты сваіх пазіцый.

Ці змогуць яны ўтрымаць гэтую мяжу? На гэты конт ёсць вялікія сумневы», — піша карэспандэнт ВВС Алег Чарныш.

Расійскія ваенкары і праваенныя тэлеграм-каналы прызнаюць, што Кляшчэеўка, за якую так доўга трымалася войска РФ, страчана. Але яны выказваюць надзею, што ўкраінскім вайскоўцам не хопіць сіл, каб рухацца далей.

Ці сапраўды гэта так — пакажуць падзеі найбліжэйшай будучыні. Украінцам, каб развіць поспех, важна пасля ўзяцця населенага пункта не змяншаць тэмп і працягваць рух на ўсход для акружэння Бахмута.

Чытайце таксама:

УСУ афіцыйна пацвердзілі вызваленне Кляшчэеўкі

Як вызвалялі Андрэеўку: імгла Данбаса і суровыя баі. Унікальныя кадры

Полк Каліноўскага апублікаваў відэа ўваходу сваіх байцоў у Кляшчэеўку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
31
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4
3
Максим Дизайнер/адказаць/
18.09.2023
Никакого значения захват двух сел не имеет.  И Бахмут тоже.
1
Чернозем сделает из рашистов «хороших русских»/адказаць/
18.09.2023
Максим Дизайнер, так а чего ж тогда рашисты практически 8 месяцев штурмовали Бахмут и поклали там не одну тысячу. Дай угадаю, жизнь на Расеи ничего стоит, поэтому и штурмовали, исполняя тупые преступные приказы, а бабы еще нарожают, верно?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера