Знайсці
17.09.2023 / 22:02РусŁacБел

На мысе Фіялент у акупаваным Севастопалі прагучалі выбухі, там вайсковая часць

Крымскія тэлеграм-каналы паведамілі пра выбухі ў нядзелю ўвечары ў раёне мыса Фіялент у акупаваным Севастопалі. Ва ўкраінскай выведцы кажуць пра сумесную аперацыю ГУР і ВМС, піша «Украінская праўда».

Прарасійскі тэлеграм-канал «НЗ Севастопаль» паведаміў, што ў раёне Фіялента чулі выбухі. У сваю чаргу, канал «Крымскі вецер» паведаміў, што выбух адбыўся ў раёне часці радыётэхнічнай разведкі або часці СПА — яны размешчаныя побач.

Паведамляецца таксама, што ў Севастопалі машыны хуткай дапамогі з уключанымі сірэнамі памчаліся ў бок Фіялента. Рух аўтатранспарту па Крымскім мосце часова перакрыты.

Пазней расійскае Міністэрства абароны заявіла, што ў 20:30 сродкі СПА акупантаў збілі два ўкраінскія беспілотнікі над паўднёва-заходняй часткай Крыма. 

Крыніцы выдання «Суспільне» ў разведцы паведамілі, што выбухі ў Севастопалі — гэта сумесная спецаперацыя Галоўнага ўпраўлення разведкі і ВМС. «Выбухі пачаліся прыкладна ў 20:15. Было тры гучныя выбухі і некалькі ціхіх. Знаёмы напісаў, што выбухі былі на поўдні горада з боку мыса Фіялент», — сказаў мясцовы жыхар.

На мысе Фіялент, дзе, верагодна, чуліся выбухі, базуецца 26-ы марскі радыётэхнічны атрад. Акрамя таго, там размешчана радыётэхнічная станцыя з 12 радыёлакацыйнымі антэнамі.

Чытайце таксама:

Як вызвалялі Андрэеўку: імгла Данбаса і суровыя баі. Унікальныя кадры

У Службе бяспекі Украіны сцвярджаюць, што ў Еўпаторыі знішчылі комплекс СПА С-400 «Трыумф»

Пяць марскіх дронаў атакавалі расійскі карабель у Чорным моры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031