Знайсці
17.09.2023 / 07:331РусŁacБел

Кансервуем перцы — правераны рэцэпт

На 2 л вады дадаём 1 шклянку цукру, 3 сталовыя лыжкі солі, 100 мл воцату, усё трэба закіпяціць і заліць расолам перцы. На дно слоікаў змяшчаем часнок, насенне кропу, ліст лаўровы.

Перац папрыка. Фота: Florian Gaertner / Photothek via Getty Images

Восенню ёсць магчымасць купіць не цяплічныя перцы, а адкрытага грунту. А агароднікі маюць і ўласны ўраджай перцаў.

Вось правераны рэцэпт кансервацыі перцаў.

На дно слоікаў змяшчаем часнок, насенне кропу, ліст лаўровы.

Мыем, чысцім ад зярнятак і наразаем перцы, якія адпраўляем таксама ў слоікі.

На 2 л вады дадаём 1 шклянку цукру, 3 сталовыя лыжкі солі, 100 мл воцату, усё трэба закіпяціць і заліць расолам перцы.

Зверху ў кожны слоік дадаць па дзве сталовыя лыжкі алею, накрыць, стэрылізаваць 10 хвілін, закатаць, перакуліць і накрыць чым-небудзь цёплым.

3 л расолу хапае на 16 слоікаў па 0,5 л.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
хамса ў тамаці/адказаць/сачыць
17.09.2023
а мне падабаецца класічны марынад - з алеем
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031