Знайсці
15.09.2023 / 18:264РусŁacБел

Дрон «Марское малое» падбіў у Чорным моры расійскі ракетны карабель «Самум» — Украінская праўда

Украінскі марскі дрон 14 верасня падбіў расійскі ракетны карабель «Самум», паведамілі «Украінскай праўдзе» суразмоўцы ў Службе бяспекі Украіны.

Фота: Комсомольская правда

Паводле інфармацыі крыніц, марскі дрон СБУ «Марское малое» трапіў па ракетным караблі «Самум» недалёка ад уваходу ў Севастопальскую бухту. Ён трапіў у заднюю правую частку судна, нанёсшы яму значныя пашкоджанні, з-за чаго карабель страціў ход.

Крыніцы сцвярджаюць, што расіянам давялося адбуксіраваць «Самум» на рамонт «з вялікім дыферэнтам на карму і нахілам на правы борт».

Для гэтай атакі СБУ выкарыстала эксперыментальны ўзор марскога дрона, які здольны працаваць у шторм, хаваючыся ад выяўлення за высокімі хвалямі. Падчас спецаперацыі вышыня хваляў дасягала 1,5-2 м.

Чытайце таксама:

З'явілася ВІДЭА пашкоджанага дэсантнага карабля «Мінск»

Пяць марскіх дронаў атакавалі расійскі карабель у Чорным моры

Сотні адзінак вайсковай тэхнікі, знішчанай Расіяй ва Украіне, — муляжы — CNN

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
12
Все равно/адказаць/
15.09.2023
Украина обречена
0
Янка/адказаць/
15.09.2023
..., гэта яны далучаюцца да баявога асяроддзя крэйсера Масква. А калі сур'ёзна, то дроны, здольныя працаваць ў моцны шторм - гэта новае слова ў супрацькарабельнай барацьбе. Па сутнасці, ЧФ застаецца альбо зачыніць сабе ў Севастопальскай бухце, альбо цалкам сыйсці ў Наварасійск, пачатак атак на які - пытанне толькі часу.
1
рашисты, для вас плохие новости/адказаць/
16.09.2023
Все верно, Украина 🇺🇦 обречена на победу, а россия на поражение и дальнейшую смуту, забвение и распад.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера