Знайсці
15.09.2023 / 15:305РусŁacБел

Яшчэ адна краіна адкрыла генконсульства ў Мінску

У Беларусь з візітам прыбыў намеснік прэм'ер-міністра — міністр замежных спраў М'янмы Тан Све, паведаміў блізкі да МЗС тэлеграм-канал «Глас МЗС».

Тан Све і Сяргей Алейнік. Фота: Глас МИДа.

«І прыбыў не проста так… але нам заўсёды ёсць, што вам не сказаць… Скажам толькі, што сёння яшчэ і Генеральнае консульства М'янмы афіцыйна адкрыецца ў Мінску», — цешыцца тэлеграм-канал «Глас МИДа».

Аднак радавацца не варта спяшацца.

М'янма (раней Бірма) — былая калонія Вялікабрытаніі ў Паўднёва-Усходняй Азіі, якая здабыла незалежнасць у 1948 годзе. У 1962 годзе там адбыўся вайсковы пераварот.

Аун Сан Су Чжы, дачка змагара за незалежнасць Бірмы генерала Аун Сана, стварыла Нацыянальную лігу за дэмакратыю. У 1990-м яе партыя перамагла на парламенцкіх выбарах, але вайскоўцы адмовіліся аддаваць уладу. Су Чжы пасадзілі пад хатні арышт, пад якім яна правяла да 2010 года.

У 2015-м яе партыя атрымала перамогу на выбарах, а Су Чжы стала дзяржаўным дарадцам.

1 лютага 2021 года ў М'янме адбыўся вайсковы пераварот, Аун Сан Су Чжы была зноў арыштавана і асуджаная па некалькіх артыкулах да велізарных тэрмінаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
15.09.2023
Вчера мою шутку про бледнолицую венгерку, разбавившую желтолицых и чернокожих, не пропустила редактор.
0
Это успех/адказаць/
15.09.2023
Вовремя не отправили в могилёвскую областную психбольницу, а теперь вот
0
уды мы трапілі.../адказаць/
15.09.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829