Знайсці
15.09.2023 / 15:216РусŁacБел

У Гродне перадумалі рабіць «расійскі» квартал. У гонар каго вуліцы прапануюць назваць цяпер?

У маі на грамадскае абмеркаванне выносілі назвы 11 новых вуліц у Гродне. Дзесяць з адзінаццаці знаходзіцца ў мікрараёне індывідуальнай забудовы «Баранавічы-11». Вуліцы ў новым мікрараёне планавалі назваць у гонар гарадоў-пабрацімаў. Прычым 9 з 10 гарадоў былі расійскімі. Але выглядае, што ўлады адракліся ідэі стварыць «чыста рускі квартал».

Вуліцы ў новым мікрараёне раней прапаноўвалі назваць так:
Валагодская, завулак Валагодскі, Габалінская, завулак Габалінскі, Калінінградская, Тамбоўская, Туапсінская, Ухцінская, завулак Ухцінскі, Хімкінская. Толькі адзін з 10 гарадоў знаходзіцца ў Азербайджане, а ўсе астатнія — у РФ.

Цяпер пытанне называння новых вуліц зноў вынеслі на грамадскае абмеркаванне. 

Вось іх спіс: вуліца Віктара Юртава, вуліца Філіпа Старавойтава, першы завулак Філіпа Старавойтава, вуліца Сяргея Лісанава, першы завулак Рыгора Абялеўскага, першы завулак Віктара Юртава, другі завулак Рыгора Абялеўскага, другі завулак Віктара Юртава, вуліца Мікалая Падгурскага, вуліца Рыгора Абялеўскага.

Хто ўсе гэтыя людзі?

Тэлеграм-канал Urban Hrodna апублікаваў інфармацыю, кім былі тыя людзі, у чый гонар хочуць назваць вуліцы ў новым квартале. Усе яны звязаны з Гародняй.

Віктар Юртаў (1946—1980) — капітан міліцыі, старшы інспектар крымінальнага вышуку УУС Гродна, загінуў на афганскай вайне Савецкага Саюза. 

Філіп Старавойтаў (1905-1977) — вайсковы лётчык-штурмавік, палкоўнік, удзельнік паветраных баёў у раёне Гродна і вобласці ў час Другой сусветнай. Таксама ваяваў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку левага ўрада і ў савецка-фінскай вайне, калі Савецкі Саюз спрабаваў захапіць гэтую дзяржаву. Ганаровы грамадзянін Гродна.

Сяргей Лісанаў (1967—1987) — сяржант, старшы стралок дэсантна-штурмавой групы пагранічных войск, загінуў на афганскай вайне Савецкага Саюза.

Рыгор Абялеўскі (1925—2023) — палкоўнік пагранічных войскаў у адстаўцы, ганаровы пагранічнік Рэспублікі Беларусь, ветэран вайны. Ганаровы грамадзянін Гродна.

Мікалай Падгурскі — лейтэнант, абаронца Гродзенскай крэпасці ў час Другой сусветнай, апошні абаронца форта №1. Застрэліўся, каб не трапіць у нацысцкі палон.

Выказаць сваё меркаванне можна да 9 кастрычніка, накіраваўшы ліст па адрасе: 230023, г. Гродна, пл. Леніна, 2/1 (з пазнакай «вывучэнне меркаванняў грамадзян па пытанні наймення элементаў вулічна-дарожнай сеткі») або на электронную пошту Гродзенскага гарсавета дэпутатаў [email protected]

Чытайце таксама: 

Гродна, Беласток, Коўна. Як адрозніваецца жыццё ў трох блізкіх гарадах рэгіёна

Чым запомніўся былы гродзенскі мэр, якога цкавалі ў тэлеграм-каналах лукашысты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Вольга/адказаць/
15.09.2023
Вычысцім увесь савок з роднай краіны. Каб дзеці раслі з нармальнасцю навокал.
1
Сатурн/адказаць/
16.09.2023
Кажись, начали давить бондаревщину у нее на родине)))
2
Андрей/адказаць/
16.09.2023
Я б предложил улицу назвать в память поэта Михася Дубровского. Последниц годы жил и работал в Гродно. Белорусский поэт, красноармеец, сотрудничал с КГБ, патриот, просто честный и совестливый человек. Даже Купала высоко оценил его творчество.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера