Знайсці
14.09.2023 / 16:3411РусŁacБел

У польскай Гайнаўцы бацькі змагаюцца за права сваіх дзяцей не вывучаць беларускай мовы

У польскай Гайнаўцы частка бацькоў выступіла супраць таго, каб іх дзеці вывучалі беларускую мову ў ліцэі. Кіраўніцтва ж настойвае, што абавязковае вывучэнне беларускай мовы прапісана ў статуце навучальнай установы, а таму прапануе нязгодным перавесці дзяцей у іншы ліцэй. Матэрыял польскага выдання Gazeta Współczesna пераказаў Most.

Гайнаўскі II ліцэй з дадатковым вывучэннем беларускай мовы. Фота: Wikimedia Commons

Гайнаўка — невялікі горад у Падляшскім ваяводстве на заходняй ускраіне Белавежскай пушчы. Ён з’яўляецца цэнтрам беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. У горадзе дзейнічае II ліцэй з дадатковым вывучэннем беларускай мовы. Да нядаўняга часу гэты прадмет вывучалі ўсе навучэнцы ліцэя.

Бацькі, якія спрабуюць вызваліць сваіх дзяцей ад вывучэння беларускай мовы, літаратуры і традыцый, спасылаюцца на палажэнні Закона аб адукацыі.

Іх пазіцыю заняў таксама куратар адукацыі. Ён лічыць, што трэба даць магчымасць дзецям адмовіцца ад вывучэння беларускай мовы і прадметаў, звязаных з культурай і традыцыямі меншасці, захаваўшы права навучацца ў ліцэі.

Кіраўніцтва школы тлумачыць, што ў статуце ліцэя выразна сказана, што ўсе вучні вывучаюць беларускую мову, а адмова ад яе можа, напрыклад, прывесці да праблемы з прызнаннем экзамену на атэстат сталасці. Да таго ж у абавязковым вывучэнні беларускай мовы — асаблівая спецыфіка і даўняя традыцыя ліцэя. А настаўнікі кажуць, што гэтыя прадметы пашыраюць кругагляд навучэнцаў.

Тым, хто не хоча вывучаць беларускую, прапануюць перайсці ў іншую навучальную ўстанову.

Бацькі супраць. Кажуць, што ў «польскім» ліцэі няма такіх профільных класаў, як у «беларускім». Да таго ж тут можна выбраць вывучэнне дадатковай мовы, напрыклад французскай, якой няма ў іншых месцах у Гайнаўцы.

«Я не з’яўляюся прадстаўніцай беларускай меншасці і ўсё ж я выбрала гэтую школу, таму што альтэрнатывай быў ад’езд у Беласток, а пра гэта не магло быць і гаворкі», — сказала мама аднаго з вучняў.

Чытайце таксама:

Дзецям больш за ўсё падабаецца Багдановіч. Як жыве беларускі ліцэй у Бельску Падляскім

35 кіламетраў — і іншы свет 

Выкладанне беларускай мовы ў беларускіх ліцэях на Падляшшы могуць зрабіць факультатыўным. Беларусы пратэстуюць

Заснавальнік электроннай бібліятэкі Kamunikat.org: Выдаём кнігі для тысяч беларусаў замежжа

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
22
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
9
Абуральна
19
4
Без иллюзий/адказаць/
14.09.2023
Вася Сковородкин, а этом лицее от белорусского только урок мовы. А остальное всё польское. Ни один предмет на мове не преподаёт. Так что этот лицей только по названию белорусский.
15.09.2023
Какой же позор, таких белорусов нужно гнать поганой метлой обратно к их диктатору!
0
завзяты комментатор такі приуныли…. :)/адказаць/
15.09.2023
у мяне ў класе хлопчык быў.. дарэчы ўкраінец) чарнявенькі такі.. прыйшоў да нас не памятаю ўжо ў якім класе і зрэшты хутка сышоў.. сын вайскоўца.. такім давалася магчымасць тутэйшую мову не вывучаць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930