Знайсці
13.09.2023 / 20:494РусŁacБел

На Камароўцы заўважылі мамордзіку. Што гэта такое і колькі каштуе?

Сёння чытачы выдання «Анлайнер» на Камароўцы наткнуліся на незвычайную ці то гародніну, ці то садавіну. Хутчэй, гэта два ў адным. Называецца гэтае дзіва мамордзікай, а ў народзе — горкай дыняй.

Мамордзіка вельмі распаўсюджаная ў азіяцкай кухні. Яе смажаць, тушаць, дадаюць у супы і салаты. У нас горкую дыню часцей за ўсё бяруць кітайцы. Беларусы ж дадаюць яе ў смузі, бо гародніна багатая на розныя вітаміны.

Дарэчы, у няспелым выглядзе мамордзіка лічыцца гароднінай і ўжываецца сырой. А як толькі паспее — робіцца садавіной.

У спелым выглядзе горкая дыня раскрываецца і робіцца ярка-аранжавай, усярэдзіне з'яўляюцца чырвоныя ягады, з якіх можна рабіць варэнне. Самі ягады смакам нагадваюць хурму.

У няспелым выглядзе мамордзіка як агурок з ноткай гарчынкі.

Калі мамордзіку памацаць, то яна вельмі далікатная, з прыемнымі пупырышкамі.

Што ж тычыцца цаны, то за адну стандартную штуку прадавец бярэ ад 12 да 15 рублёў, а маленькая мамордзіка каштуе 5-7 рублёў.

Чытайце таксама:

Незвычайны кабачок вырас у Баранавічах

Восеньскі салат з квяцістай капустай, яблыкамі і арэхамі

Калі бульбяныя стравы сталі часткай народнай кухні? І чаму беларусы не бульбашы? Факты пра беларускую бульбу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
13.09.2023
Гэтую хрэновіну і я першы раз сёлета пасадзіў! Для эксперымента! Завязалася 6 пладоў. Усё пытанне толькі ў тым -- ці паспее яно саспець? Лета ж скочылася! 
1
антижир/адказаць/
13.09.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына,
што значыць Лета скончылася? а баб'е?

і эта
чакаем на выступленія Жіра )
14.09.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, duža da kaktusa padobny, tolki biez kaliučak... Pasprabujcie vycisnuć ź jaho tekilu, pavinna atrymacca, pa ŭsim bačna...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829