Знайсці
13.09.2023 / 19:533РусŁacБел

Замест «аператыўнай гульні» чамусьці пабеглі адразу здымаць кіно. «Белпол» зрабіў свой аналіз прапагандысцкага фільма КДБ пра «тэрарыстаў»

Камітэт дзяржбяспекі абвінаваціў у працы на СБУ пяцярых жыхароў Беларусі, а таксама затрымаў украінца, які, як сцвярджаецца, рабіў тайнікі са зброяй у прымежных раёнах. Фільмы пра гэта ўвечары 11 верасня паказалі на ўсіх дзяржаўных тэлеканалах. Адразу пасля іх выхаду мы пераказвалі асноўныя моманты, якія ў гэтых творах фігуравалі. Былыя ж сілавікі, аб'яднаныя ў ініцыятыве «Белпол», глянулі на змест фільма «Бесы тэрору» прафесійным вокам і напісалі пра заўважаныя імі нестыкоўкі.

Былыя сілавікі з «Белпола» звяртаюць увагу, што ў фільме не прыводзіцца аніводнага доказу, што «тэракты» рыхтаваліся менавіта ўкраінскімі спецслужбамі. Няма ў ім інфармацыі ні пра ўстановачныя звесткі, ні пра пазыўныя, ні пра інтэрнэт-акаўнты, ні пра тэлефонныя нумары, ні пра хоць бы каго-небудзь з «украінскіх куратараў».

А самі затрыманыя блытаюцца ў паказаннях наконт таго, на якія ўкраінскія спецслужбы яны «працавалі», называючы нават такія, якіх ва Украіне няма.

Ніхто з затрыманых не можа назваць канкрэтнай мэты, дзеля якой нібыта рабіліся іхнія «дзеянні», адно толькі паўтараюць завучаныя фразы пра «дэстабілізацыю абстаноўкі» і пра «ахвяр сярод мірнага насельніцтва», як звычайныя людзі не кажуць.

Так як цяпер ніякія расійскія войскі ў Беларусь не завозяцца, то незразумела, якая ў гэты момант можа быць стратэгічная неабходнасць у правядзенні аперацый дзеля спынення вайсковых эшалонаў.

У той жа час здзяйсненне рэальных тэрактаў на тэрыторыі Беларусі можа выклікаць непасрэдны ўдзел рэжыму Лукашэнкі са сваім войскам у вайне, што Украіне відавочна непатрэбна.

Падчас «расследавання» так і не былі прадэманстраваныя выбуховыя прылады ў сабраным выглядзе і тое, што было ў схованках разам з нібыта канфіскаванай зброяй і выбухоўкай.

Уяўны ж «тэрарыст» Павел Вабішчэвіч увогуле ўяўлення не мае, як трэба закласці выбухоўку на чыгуначнай каляіне, а да таго ж перад правядзеннем такой важнай і складанай «аперацыі» нібыта яшчэ і напіваецца. Выглядае вельмі неверагодна.

Што тычыцца асноўнага абвінавачванага Вячаслава Бародзія, то ён, паводле запэўненняў беларускіх кадэбэшнікаў, нібыта завербаваны і падрыхтаваны Галоўным упраўленнем разведкі Украіны, а выкарыстоўваецца чамусьці яго канкурэнтам — Службай бяспекі Украіны.

Акрамя таго, пытанні выклікае тое, што ён быў нібыта «ўзброены» пісталетам «Зіг-заўэр» з глушыцелем, хоць агентаў-дыверсантаў звычайна забяспечваюць зброяй, якая выкарыстоўваецца масава сілавікамі той краіны, у якую агент засылаецца. У беларускім выпадку гэта пісталет Макарава, а не «Зіг-заўэр», які ў Беларусі выкарыстоўвае толькі група «Альфа».

«Белпол» звяртае ўвагу і на тое, што затрыманні адбыліся 26 жніўня і 4 верасня, г. зн. зусім нядаўна, расследаванне крымінальных спраў знаходзіцца на пачатковай стадыі. Крымінальныя справы маюць грыф сакрэтнасці, а дзяржпрапаганда ўжо паспела зняць цэлы фільм са спецэфектамі.

Увогуле ж, самае важнае тое, што калі б КДБ сапраўды раскрыў замежную агентуру, якая мела рэальныя выбуховыя прылады і планавала здзяйсненне тэрактаў, то ў абавязковым парадку вялася б «аператыўная гульня» па дакументаванні датычнасці да гэтай дзейнасці замежных спецслужбаў, выяўленні асоб «куратараў», каналаў дастаўкі ў Беларусь зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, аб'ектаў тэрарыстычнай пагрозы і г. д.

А замест гэтага лукашэнкаўскія кадэбісты чамусьці адразу пабеглі здымаць пра «тэрарыстаў» кіно.

Цалкам аналіз «Белпола» можна прачытаць па спасылцы.

Чытайце таксама:

КДБ арыштаваў шэсць чалавек па абвінавачанні ў працы на Украіну і спробах падрыву цягнікоў з вайсковай тэхнікай

Супраць стваральнікаў «Байпола» адкрылі спецыяльную вытворчасць

Палітолаг расказаў, хто і калі спыніць Азаронка і Мукавозчыка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
глядач /адказаць/
13.09.2023
Хіба кдб першы раз здымае сваё кіно? За 30 гадоў можна было і прызвычаіцца да "блакбастэраў" ад НКВД. 
0
даведка/адказаць/
13.09.2023
КГБ приурочил три фильма об одних и тех же террористах к дню рождения Феликса Дзержинского 11 сентября.
0
даведка/адказаць/
13.09.2023
В этот раз фильмов было целых три (с разными названиями) только на государственных каналах БТ, ОНТ, СТВ.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031