Знайсці
13.09.2023 / 18:142РусŁacБел

У Мексіцы ўфолаг паказаў целы «прышэльцаў», якім можа быць 1000 гадоў

Джэймі Маўсан прадставіў дзве муміі. Яны, паводле слоў мужчыны, з'яўляюцца парэшткамі іншапланецян, якія загінулі на Зямлі. У скрынях ляжалі неапазнаныя целы незвычайнага выгляду. 

Скрыншот з відэа

Пад прысягай уфолаг заявіў, што прадстаўленыя ўзоры былі даследаваныя ў Мексіканскім універсітэце, дзе іх узрост вызначылі з дапамогай радыевугляроднага аналізу. Вынікі паказалі, што ўзрост парэштак большы за тысячу гадоў.

Свае доказы Маўсан прадэманстраваў у рамках публічных слуханняў у Палаце дэпутатаў у Мексіцы. Так энтузіясты намагаюцца закласці асновы заканадаўства адносна неапазнаных анамальных з'яў.

Тэмай НЛА журналіст і ўфолаг Джэймі Маўсан займаецца ўжо даўно. У 2017 годзе ён удзельнічаў у аналізе пяці мумій, якіх знайшлі ў Перу. Там выявілі парэшткі істоты з падоўжаным чэрапам і трыма пальцамі на ўсіх канечнасцях.

Уфолаг тады выступіў у падтрымку версіі, што мумія мае пазазямное паходжанне. Але далейшыя даследаванні паказалі, што труп належыць чалавечаму дзіцяці.

Чытайце таксама:

Навукоўцы сцвярджаюць, што мы насамрэч маглі б жыць у камп'ютарнай гульні і не ведаць пра гэта. Вось як яны гэта тлумачаць

Гэтае вынаходніцтва дазволіць чалавецтву жыць вечна. Расказваем, як яго пабудаваць

На Youtube выклалі першыя шэсць выпускаў з легендарным Паца-Вацам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Казік/адказаць/
14.09.2023
Маркер булшыту: радыёвугляродны аналіз працуе з арганізмамі, якія выраслі на Зямлі, ён не мае сэнсу з арганізмамі іншага паходжання - нам нічога не дадуць дадзеныя аб іх цяперашнім ізатопным складзе, бо мы не ведаем які быў іх склад раней. Пазазямное жыццё можа наогул быць не на вугляроднай аснове.
14.09.2023
Dy heta ITišnik! Vy što, nia bačycie ? Vysach za kampom...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031