Знайсці
13.09.2023 / 17:38РусŁacБел

Як мінімум шэсць чалавек затрымалі ў Брагіне, Хойніках і Камарыне

Сілавікі зрабілі справаздачу аб затрыманні як мінімум шасці чалавек у Брагіне, Хойніках і Камарыне на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці. Відэа з затрыманымі апублікаваў адзін з мясцовых праўладных каналаў, піша «Медыязона».

Фота ілюстрацыйнае

Як сцвярджаюць аўтары канала, усіх затрыманых абвінавачваюць па адміністрацыйным артыкуле аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП). На відэа затрыманыя кажуць, што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і старонкі ў «Аднакласніках».

За падпіскі людзей затрымлівалі супрацоўнікі АМАПа са зброяй і ў экіпіроўцы. Некаторых затрыманых, мяркуючы з відэа, прымушалі легчы тварам у падлогу, у машыну сілавікоў іх выводзілі ў кайданках з рукамі за спінай.

Чытайце таксама:

Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманні на Гомельшчыне

У Брагінскім раёне адразу восем жыхароў асудзілі за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Затрымалі хлопца, які напісаў у твітары «фу, са мной у трэнажорцы Азаронак». Той прыйшоў да затрыманага ў ГУБАЗіК, каб паглуміцца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829