Знайсці
13.09.2023 / 15:516РусŁacБел

Дырэктарку Кобрынскага музея ўзнагародзілі расійскім медалём

Дырэктарка Кобрынскага вайскова-гістарычнага музея імя Суворава Алена Бабенка атрымала расійскую дзяржаўную ўзнагароду — медаль Пушкіна. Указ быў падпісаны Уладзімірам Пуціным яшчэ 31 ліпеня. 9 верасня консул-дарадца Генконсульства Расіі ў Брэсце зачытаў тэкст гэтага ўказа пры наведванні музея.

Алена Бабенка справа. Фото: facebook.com / RusConsBrest

Згодна з дакументам, Бабенка ўзнагароджаная за «вялікі ўклад у развіццё расійска-беларускага культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва».

Гэта не першая расійская ўзнагарода беларускай музейніцы. Летась яна ўжо атрымала ганаровы знак Рассупрацоўніцтва «За сяброўства і супрацоўніцтва».

Чытайце таксама:

Жанчына-«антывандал» выйшла замуж за спецназаўца-ябацьку

«Бабуля дазволіла сябру прыйсці на мой дзень нараджэння, але з умовай — праспяваць нам афіцыйны гімн». Школьнікі згадваюць 2020-ы

Бондаравай забаранілі крытыкаваць «небажыхароў» пад пагрозай «валуна ў падваротні». Але яна ўсё адно не можа стрымацца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
6
Анфиса/адказаць/
13.09.2023
Поздравляю с наградой!
0
Андрусь/адказаць/
13.09.2023
Калісьці, калі машына з каўбасой скалупнула бюст таго Суворава каля гэтага "музея", пісаў туды зварот, што не варта аднаўляць помнік акупанту, параўноўваў расійскага генералісімуса Суворава з генералам Гударыянам, які таксама быў выбітным вайскаводам сваёй арміі, стваральнікам танкавых войскаў, але для нашай краіны і нашага народу, як і Сувораў, быў захопнікам і акупантам. Ці не за подпісам гэтай манкурткі атрымаў адказ, нешта кшталту, што "не все так однозначно" ды, маўляў, бюст таго расійца ўнесены ў спіс помнікаў і ахоўваецца дзяржавай. 
Тут нават не варта зважаць на гэтыя расійскія медалькі. Дастаткова дырэктарства ў ТАКІМ "музеі", каб разумець, што гэтая цётка - агентка ўплыву варожай беларусам краіны.  
0
Executive/адказаць/
13.09.2023
Мядаль ад Масковіі то заўжды адзнака 30 срэбранікаў за здраду і беларусафбію.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера