Знайсці
13.09.2023 / 20:312РусŁacБел

Калі ў вас новая машына, то можаце забыцца пра канфідэнцыйнасць вашых даных

Ваша машына шпіёніць за вамі. Калі ваш аўтамабіль быў зроблены ў апошнія некалькі гадоў, то ён, імаверна, збірае такую ​​канфідэнцыйную інфармацыю пра вас, як ваша раса, вага і нават сэксуальная актыўнасць. А аўтамабілі Volkswagen ведаюць, ці прышпіленыя вы рэменем бяспекі і наколькі моцна вы націскаеце на тармазы.

Выява: veecteezy

Праект кампаніі Mozilla *Privacy Not Included выявіў, што ўсе буйныя аўтамабільныя брэнды не прытрымліваюцца асноўных стандартаў канфідэнцыйнасці і бяспекі ў новых мадэлях з падключэннем да інтэрнэту. Усе 25 брэндаў, якія Mozilla праверыла, не прайшлі тэст арганізацыі. Так, кампанія выявіла, што самыя розныя брэнды — у тым ліку BMW, Ford, Toyota, Tesla і Subaru — збіраюць даныя аб кіроўцах, уключаючы расу, выразы твару, вагу, інфармацыю пра здароўе і месца, дзе вы едзеце. Згодна з Mozilla, некаторыя з правераных аўтамабіляў збіралі звесткі, пра якія вы ніколі не маглі б і падумаць, напрыклад, інфармацыю аб сэксуальнай актыўнасці, расе і іміграцыйным статусе.

Сучасныя аўтамабілі выкарыстоўваюць мноства інструментаў для збору даных, уключаючы мікрафоны, камеры і тэлефоны, якія кіроўцы падключаюць да сваіх аўтамабіляў. Вытворцы таксама збіраюць даныя праз свае мабільныя праграмы і вэб-сайты, а потым могуць прадаваць іх ці дзяліцца імі з трэцімі асобамі.

Найгоршым парушальнікам стаў Nissan, як заявіла Mozilla. Палітыка канфідэнцыйнасці гэтага аўтавытворцы прадугледжвае, што ён збірае інфармацыю, уключаючы сэксуальную актыўнасць, даныя дыягностыкі здароўя, а таксама генетычныя даныя, хоць няма ніякіх падрабязнасцяў пра тое, як менавіта гэтыя звесткі збіраюцца. Nissan пакідае за сабой права дзяліцца і прадаваць інфармацыю пра «інтарэсы, псіхалагічныя асаблівасці, схільнасці, паводзіны, адносіны, інтэлект, здольнасці» брокерам даных, праваахоўным органам і іншым трэцім асобам. «Калі мы збіраем або абагульваем персанальныя даныя, то мы выконваем усе дзейныя законы і забяспечваем максімальную празрыстасць», — перадае словы прадстаўніка Nissan выданне Gizmodo.

Іншыя брэнды выглядаюць не нашмат лепш. Volkswagen, напрыклад, збірае інфармацыю аб вашых паводзінах за рулём, звязаных з рэменем бяспекі і тармажэннем, і спалучае гэта са звесткамі пра вашы ўзрост і пол, у тым ліку для мэтавай рэкламы. Палітыка прыватнасці Kia пакідае за сабой права кантраляваць ваша «сэксуальнае жыццё», а Mercedes-Benz пастаўляе аўтамабілі з папярэдне ўсталяваным у сваёй інфармацыйна-забаўляльнай сістэме сэрвісу TikTok, у якога ёсць свае сур’ёзныя праблемы з захаваннем прыватнасці.

«BMW NA [BMW of North America] прапаноўвае сваім кліентам вычарпальныя заўвагі аб канфідэнцыйнасці даных адносна збору іх асабістай інфармацыі. Для індывідуальнага кантролю BMW NA дазваляе кіроўцам транспартных сродкаў рабіць дэталёвы выбар адносна збору і апрацоўкі іх асабістай інфармацыі», — паведаміў прэс-сакратар BMW. Пры гэтым ён дадаў, што BMW не разглядаў даследавання, але, безумоўна, «не прадае асабістую інфармацыю сваіх кліентаў» і прымае «комплексныя меры для абароны даных сваіх кліентаў».

Прэс-сакратарка Mercedes-Benz Андрэа Берг адмовілася ад каментароў, бо кампанія таксама не разглядала даследавання, але сказала, што праграма MercedesMe Connect дае карыстальнікам магчымасць змяняць налады прыватнасці і адмаўляцца ад пэўных сэрвісаў. Іншыя вытворцы, названыя ў гэтай гісторыі, з якімі звязалася выданне Gizmodo, пакуль адмовіліся ад каментароў.

Mozilla заявіла, што не змагла вызначыць, ці шыфруюць брэнды якія-небудзь даныя з тых, што яны збіраюць, і толькі Mercedes-Benz адказаў на пытанні арганізацыі. Mozilla таксама выявіла, што многія аўтамабільныя брэнды займаюцца «адмываннем прыватнасці» або прапаноўваюць спажыўцам інфармацыю, якая сведчыць аб тым, што ім не трэба турбавацца аб праблемах прыватнасці, у той час як усё якраз наадварот. 

Многія вядучыя аўтавытворцы падпісалі «Прынцыпы абароны прыватнасці спажыўцоў» «Альянсу за аўтамабільныя інавацыі» (Alliance for Automotive Innovation). Але, па словах Mozilla, гэта набор расплывістых абяцанняў, які ні да чога не абавязвае і які арганізаваны самімі аўтавытворцамі.

Пытанні вакол згоды таксама, па сутнасці, жарт. Subaru, напрыклад, кажа, што калі вы пасажыр аўтамабіля, то вы лічыцеся «карыстальнікам», які па змоўчанні даў кампаніі згоду на збор асабістай інфармацыі. Mozilla заявіла, што шэраг аўтамабільных брэндаў сцвярджае, што кіроўцы павінны інфармаваць пасажыраў пра палітыку канфідэнцыйнасці сваёй машыны, як быццам гэтая палітыка канфідэнцыйнасці зразумелая ў першую чаргу для кіроўцаў. Toyota, напрыклад, мае сузор'е з 12 розных палітык прыватнасці для тых, хто атрымлівае задавальненне ад чытання юрыдычных дакументаў.

Чытайце таксама:

За месяц продаж новых аўтамабіляў у Беларусі паменшаў на 20%

Toyota заяўляе, што яе электрамабілі наступнага пакалення будуць мець запас ходу 1000 км

Гэты аўтамабіль цяпер самы прадаваны ў свеце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
голуб/адказаць/
14.09.2023
а пытаў жа мяне мух)
сидя в душной пельменной

а как ты это (не скажу что) понимаешь?

ну как-как

элементарно

все неможид поверить)
14.09.2023
Dyk i halasavoje kiravaņnie ūličvajcie. Mašyna sluchaje ūsio, što vy ū joj tryndzicie. Pytaņnie toļki, jaki termin času jana trymaje ū pamiaci. I navat kali vy nie padkliučanu da internetu, infarmacyju možna zahruzic` (skačac`), padkliučyūšysia da adpaviednah kropki ū firmovym aūtaservisie... 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера