Знайсці
13.09.2023 / 14:467РусŁacБел

У пятніцу ва ўсіх школах пройдзе адзіны ўрок да Дня народнага адзінства

Урок пройдзе ва ўсіх вучняў з 1-га па 11-ы клас у адзін і той жа час.

Аляксандр Кадлубай. Фота: БелТА

Адзіны ўрок памяці да Дня народнага адзінства пройдзе ва ўстановах адукацыі краіны 15 верасня. Пра гэта БелТА паведаміў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.

«Ва ўсіх установах адукацыі 15 верасня пройдзе адзіны ўрок памяці, прысвечаны Дню народнага адзінства. Метадычныя рэкамендацыі па яго правядзенні ўжо накіраваныя ва ўстановы адукацыі, у іх распісана спецыфіка правядзення гэтых заняткаў у залежнасці ад узросту навучэнцаў, каб было разуменне ў педагогаў, як гэтую тэму правільна раскрыць, якія гістарычныя факты ў якой паслядоўнасці выкласці, як падвесці да важных пытанняў, даць на іх адказы.

(…) Мы выдатна разумеем і дзецям павінны данесці, што калі б не гэтая ключавая дата — 17 верасня 1939 года, то сёння не было б суверэннай Беларусі. Гэта дата справядлівага ўз'яднання беларускага народа», — распавёў Аляксандр Кадлубай.

Урок пройдзе ва ўсіх вучняў з 1-га па 11-ы клас у адзін і той жа час.

Субота 16 верасня будзе таксама цалкам прысвечаная гэтай тэме. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
0
Юрась/адказаць/
13.09.2023
Мы выдатна разумеем і дзецям павінны данесці, што калі б не гэтая ключавая дата — 17 верасня 1939 года, то сёння не было б суверэннай Беларусі.

А яе няма. Бо адзіны суверэнітэт, дэлегаваны Крамлем рэжыму - гэта магчымасць рэпрэсаваць ўласны народ.
0
Алек. Ру/адказаць/
13.09.2023
Цікава, ëн прамау́ляу́ па-расейску, ці па-кадлубайску? Беларускую не у́згадваю, бо у́ лукашыстау́ яна экстрэмісцкая
0
Янка/адказаць/
13.09.2023
В чём единство? адзінства ў прыгнёце і бяспраўі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930