Знайсці
13.09.2023 / 13:23РусŁacБел

Берасцеец паказаў на мяжы тэлефон — цяпер яму пагражае два з паловай гады

12 верасня Брэсцкі абласны суд разгледзеў справу супраць 38-гадовага Аляксандра Коваля. Яго абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК).

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Суддзёй на працэсе выступіла Кацярына Груда, пракурорам — Наталля Шастачук, піша «Брэсцкая вясна».

Коваль быў затрыманы 28 мая проста на мяжы. Ён вяртаўся са спаборніцтваў у Славакіі, а пры ўездзе ў Беларусь у яго запатрабавалі на праверку тэлефон. Мужчына сам даў сілавікам тэлефон і сказаў пароль да яго. Пры аглядзе ў яго знайшлі «забароненыя», на думку беларускіх сілавікоў, звесткі. З таго дня Коваль у няволі.

На крымінальным судзе Аляксандра Коваля абвінавацілі ў тым, што 27 сакавіка 2022 года ён адправіў відэа ў тэлеграм-бот Nexta. На відэа было знята перамяшчэнне вайсковай тэхнікі па МКАД. Такім чынам, на думку дзяржабвінавачання, Коваль здзейсніў злачынства, бо беларускія ўлады лічаць Nexta «экстрэмісцкім фармаваннем».

Пракурорка запрасіла 2 гады 6 месяцаў калоніі. Прысуд агучаць у чацвер.

Чытайце таксама:

У Мінску пачалі судзіць Аляксея Кузьміна, музыку і экс-менеджара МТС

Вязня перазатрымалі на «хіміі» і асудзілі на два з паловай гады калоніі ў тым ліку і за абразу міліцыянта

У Брэсце другі раз судзілі экс-палітвязня. Але працэс ахутаны таямніцамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
28
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930