Знайсці
13.09.2023 / 13:208РусŁacБел

«Калі ў вас база тых, хто мае ДНЖ, то нашто вам прасіць пра самаданос?»

Праваабаронца і сузаснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак пракаментаваў заяву МУС, што там валодаюць інфармацыяй пра людзей з замежным грамадзянствам або дазволам на жыхарства.

«Лукашэнкаўскі Дэпартамент міграцыі заявіў, што нібыта ведае, хто атрымлівае ДНЖ і іншаземнае грамадзянства. І калі людзі самі на сябе не данясуць, то будуць пакараныя, нават нягледзячы на тое, што пакарання за такія дзеянні няма. Пакуль.

Абсалютна не сябруе спадар Бягун, кіраўнік дэпартамента, з фармальнай логікай — калі ж у вас ёсць база тых, хто мае ДНЖ і грамадзянства, то навошта людзей прасіць зрабіць самаданос? У вас жа і так ёсць усе даныя. Нестыковачка», — адзначыў Стрыжак.

Сёння начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун нагадаў, што 11 ліпеня ўступілі ў сілу змены і дапаўненні ў закон «Аб грамадзянстве» і што неабходна інфармаваць адпаведныя органы аб атрыманні ДНЖ і іншых замежных дакументаў.

Чытайце таксама:

Стрыжак: Прыедуць мяняць пашпарт і зусім нечакана трапяць у СІЗА

Вячорка раскрыў верагодныя тэрміны пачатку выдачы альтэрнатыўных беларускіх пашпартоў і назваў колькасць краін, ужо гатовых іх прызнаць

Заканчваецца беларускі пашпарт. І што цяпер рабіць? Парады адваката

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
2
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Сквозняки ОГиМа/адказаць/
13.09.2023
В рамках союзного сотрудничества есть данные по беларусам, которые получили российское гражданство или имеют вид на жительство в России, а также данные от некоторых стран СНГ, там где беларусы получали какие-то легализационнные документы. Со странами Европы и не СНГ - только по тем беларусам, кто за последний год катался туда-сюда и предоставлял пограничникам по выборочному требованию иностранные документы для ознакомления или на ксеро, а также инфа по тем, кто подался ранее на паспорт PP. Также есть инфа по обладателям польских виз, согласно цифровому обозначению - целевому назначению, где среди кодов есть, что виза получена на основании КП. Т.е. данные по беларусам есть, но они частичные, требуют упорядочения и систематизации. Так-что у Стрижака шутка не совсем удачная.
0
даведка/адказаць/
13.09.2023
КГБ не может не знать и о тех, кто получают у нас военную пенсию за заслуги перед Российской Федерацией.
0
Вось так/адказаць/
13.09.2023
Шаноўнае спадарства, у мяне толькі адно пытанне. Чаму гэта ўсё трэба, калі ў іх сапраўды ёсць база? Ну сапраўды, што за дзіцячы сад? Можа якая там база і ёсць, але ж працаваць з ёй ніхто не хоча. Вось і прыдумалі простае рашэнне - хто на сябе данясе, той і пойдзе першы за пакараннем ад роднай айчыны. Альбо гэтак за хочуць папоўніць няпоўную базу, ліха іх ведае.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930