Знайсці
13.09.2023 / 12:243РусŁacБел

Сіноптыкі папярэдзілі пра моцныя дажджы і вецер у чацвер

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на 14—16 верасня.

Фота: «Наша Ніва»

У чацвер умовы надвор'я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. Ноччу пераважна па заходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Днём месцамі чакаюцца моцныя дажджы.

Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні парывісты, раніцай і днём у асобных раёнах моцны парывісты.

Ноччу +9..+15°С, па захадзе Беларусі да +19°С; днём +18..+24°С, па паўднёвым усходзе да +27°С.

У Мінску чакаецца +18..+20°С.

У пятніцу, 15 верасня, пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу будзе ад +6°С па захадзе да +14°С па паўднёвым усходзе краіны, максімальная тэмпература днём +16..+23°С. У Мінску +17°С.

У суботу, 16 верасня, без ападкаў. Ноччу +2..+9°С, па паўднёвым усходзе да +11°С, максімальная тэмпература днём +17..+24°С.

У Мінску чакаецца +21°С.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
2
Dokument podróży/адказаць/
13.09.2023
Насамрэч, вось на якую халеру гэтыя візы. Ідзі атрымлівай замест пашпарта і катайся
0
ну блін (/адказаць/
13.09.2023
а толькі сабралася на работу пайсці.. як вось такі аблом (
0
Тэкля/адказаць/
13.09.2023
Dokument podróży,І якое дачыненне гэта мае да надвор'я?
 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930