Знайсці
13.09.2023 / 12:1314РусŁacБел

YouTube заблакаваў канал «Обычное утро»

Гледачы ютуб-канала «Обычное утро» сёння не змаглі пабачыць перадачу Канстанціна Каверына і Людмілы Міласлаўскай: YouTube заблакаваў іх канал. На канале было каля 30 тысяч падпісчыкаў.

Член каманды, якая працуе над каналам, патлумачыў «Нашай Ніве» блакіроўку тэхнічнымі праблемамі. Каманда стварыла ўжо іншы ютуб-канал, але спадзяецца на пазітыўнае рашэнне праблемы з асноўным каналам.

23 жніўня YouTube заблакаваў іншыя беларускія каналы — «Гадзіннічак цікае», «Мне таксама не падабаецца» і «Міністэрства сепультуры». Праз тыдзень каналы былі разблакаваныя

«Схема простая: пісалі лісты ўвесь гэты час, і ў пэўны момант яно спрацавала», — расказваў журналіст і пісьменнік Аляксандр Чарнуха, які вядзе канал «Міністэрства сепультуры».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
66
0
Вероятный/адказаць/
13.09.2023
Пакуль “Жыгімонты” крадуць беларусія імёны, бязмозглыя “Каверіны” самі дэкларуюцца расейцамі.  А шо такова, красіва ж! Ня горш за Дусю Ланскую або Діму Белорусскіх. 
1
Ромашова/адказаць/
14.09.2023
Янка, ну и да, навалились на ребят нипочем зря. Вон Белсат трансляции по-русски ведет и вы ему на вид это не ставите почемуто? Что, диференциальная политика?)))  А может такая у вас там конкуренция? А может у вас такое задание - расколоть белорусское общество?
0
Вероятный/адказаць/
14.09.2023
Ромашова, а хто стварае раскол, калі адна частка грамадства рупіцца аб Незалежнасці, а другая - вашая - пра тое, каб зацягнуць краіну яшчэ глыбей у імперыю? Мо лепш да сябе прытэнзіі выстаўляйце? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930