Знайсці
13.09.2023 / 13:2230РусŁacБел

«Большой сбор русскому герою». Мастачка Жыгімонт збірала грошы на нацыста

Святлана Жыгімонт, якая зрабіла сабе імя на пастаралях з Аляксандрам Лукашэнкам, зарэпосціла ў сваім тэлеграм-канале збор грошай на «расійскага героя Міхаіла «Пітбуля» Турканава».

Фота Святланы Жыгімонт і Міхаіла Турканава з сацсетак. Калаж: «Наша Ніва»

Мікалай Турканаў ваюе ў складзе расійскіх войскаў ва Украіне. Пры гэтым ён не хавае сваіх нацысцкіх сімпатый у сацыяльных сетках.

На целе ў яго ёсць тату свастыкі і надпіс «Іду на вы», што азначае ў перакладзе са стараславянскай «Іду на вас», які адсылае да старажытнарускіх летапісаў.

Публікацыя збору на падтрымку Турканава ў канале Жыгімонт (злева). Сам Турканаў не хавае неанацысцкіх поглядаў і дзеліцца гэтым у сацсетках. Фота: сацсеткі

За ўдзел у нападзе на Украіну Мікалай Турканаў узнагароджаны расійскім ордэнам Мужнасці. Да гэтага мужчына быў байцом ММА, рэгулярна ўдзельнічаў у бойках паміж расійскімі футбольнымі фанатамі, а таксама сядзеў у турме на працягу 5 гадоў за «выкраданне чалавека» і «вымаганне».

Расійская і лукашэнкаўская прапаганда выстаўляюць украінцаў нацыстамі і гэтым апраўдваюць уварванне ва Украіну. Чапляюцца пры гэтым да постаці Сцяпана Бандэры і гістарычнай ацэнкі Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, якая вяла барацьбу за незалежнасць Украіны ў першай палове ХХ стагоддзя, выкарыстоўваючы гвалтоўныя метады, у тым ліку і разгарнула партызанскае змаганне супраць савецкай акупацыі.

Насамрэч, неанацысцкія погляды, як і антысемітызм, ксенафобія, распальванне варожасці па нацыянальнай прыкмеце, часцей сустракаюцца ў Расіі і Беларусі, чым ва Украіне, дэмакратычнай дзяржаве. 

Пасля таго як на рэпост мастачкі звярнулі ўвагу медыя, яна яго выдаліла.

Чытайце таксама:

Мастачка Жыгімонт: «Мяне ўнеслі ў стоп-ліст, інтэрв’ю не даюць у эфір»

Палітолаг расказаў, хто і калі спыніць Азаронка і Мукавозчыка

Беларусь і Украіна былі калоніямі Расіі? А вось і не

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
27
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
52
2
Владимир/адказаць/
14.09.2023
Красивая женщина! Моё почтение!
0
Арні/адказаць/
14.09.2023
Усе патрыёты расеі ёсць фашысты
0
Никифор/адказаць/
15.09.2023
Арні, а все бандеровцы антифашисты.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930