Знайсці
13.09.2023 / 11:372РусŁacБел

Пацыента мінскай бальніцы апазнавалі па адбітках пальцаў

1 верасня ў адну з бальніц Мінска быў дастаўлены мужчына ў непрытомным стане. Яго прывезлі з аўтобуснага прыпынку брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі па выкліку неабыякавага мінака. Дакументаў пры мужчыне не было.

Прэс-служба судмедэкспертаў піша, што для правільнага выбару лячэння дактарам неабходна было даведацца медыцынскую гісторыю хворага.

Судовыя эксперты правялі дактыласкапію мужчыны і ўстанавілі асобу, як высветлілася, 65-гадовага мінчаніна.

Цяпер жыццю мужчыны нічога не пагражае, аднак ён працягвае знаходзіцца пад наглядам лекараў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
1
Колька/адказаць/
13.09.2023
Парушэнне закона аб ахове здароўя. Калі адбіткі былі ўзятыя без згоды пацыента - нехта рызыкуе сесьці.
13.09.2023
Дык і інфартніка ратаваць не можна, бо ён згоды не даваў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930