Знайсці
13.09.2023 / 10:4432РусŁacБел

МУС заявіла, што ведае беларусаў, якія атрымалі дазволы на жыхарства за мяжой

У Міністэрстве ўнутраных спраў нагадалі, што 11 ліпеня ўступілі ў сілу змены і дапаўненні ў закон «Аб грамадзянстве» і што неабходна інфармаваць адпаведныя органы аб атрыманні ДНЖ і іншых замежных дакументаў.

Фота: БелТА

У органах унутраных спраў заяўляюць, што валодаюць інфармацыяй пра людзей, якія маюць замежнае грамадзянства або дазвол на жыхарства. Таму ў выпадку наяўнасці вышэйзгаданых дакументаў МУС рэкамендуе паведаміць пра гэта самастойна, каб пазбегнуць у далейшым адказнасці, увядзенне якой прапрацоўваецца.

У МУС падкрэсліваюць пра абавязак грамадзян Беларусі ў трохмесячны тэрмін паведаміць аб наяўнасці або набыцці грамадзянства або падданства, дазволу на жыхарства ці іншага дакумента замежнай дзяржавы. Гаворка ідзе пра дакументы, якія даюць права на льготы і іншыя перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю.

Паведамляецца, што зрабіць гэта можна некалькімі спосабамі, напрыклад, на Адзіным партале электронных паслуг інфармацыйнай сістэмы platform.gov.by. Для гэтага трэба папярэдне атрымаць электронны лічбавы подпіс і стварыць асабісты кабінет на партале.

Таксама можна непасрэдна звярнуцца ў орган унутраных спраў або дыпламатычнай службы па месцы свайго знаходжання. Паведаміць аб атрыманні такіх дакументаў можна праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (зварот.бел) альбо пры дапамозе пісьмовага звароту ў орган унутраных спраў або дыпламатычнай службы.

Інфармаванне аб наяўнасці замежнага дакумента ажыццяўляецца любым з пералічаных спосабаў шляхам прадстаўлення запоўненага бланка паведамлення з копіяй замежнага дакумента. На сайце МУС у падраздзеле «Грамадзянства» раздзела «Формы заяў. Бланкі і ўзоры заяў» размешчаны формы паведамлення на беларускай і рускай мовах. Запоўніць неабходна адну з іх на выбар.

У МУС таксама кажуць, што грамадзяне актыўна заяўляюць аб сваіх замежных дакументах. І такіх ужо 6500 чалавек.

Чытайце таксама:

Беларусцы адмовілі ў выдачы польскага праязнога дакумента замежніка для нованароджанага дзіцяці

Стварылі сайт, які мае дапамагчы беларусам вырашаць пашпартныя праблемы

У Літве збіраюцца прадоўжыць тэрмін дзеяння пашпартоў іншаземцаў для беларусаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
57
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
22
13.09.2023
Я ведаю, што вы зрабілі мінулым летам;)
1
Папуа Новая Гвинея/адказаць/
13.09.2023
Попытался вспомнить за последние 3.5 года хоть один принятый созидательный, а не карательный закон. Не смог.
0
шчытавот Вотруба/адказаць/
14.09.2023
У МУС таксама кажуць, што грамадзяне актыўна заяўляюць аб сваіх замежных дакументах. І такіх ужо 6500 чалавек.

была информация что только карту поляка получили 160 000 беларусов., а ВНЖ,ПМЖ, паспорт другой страны.
Так что пока "капля в море"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930