Знайсці
11.09.2023 / 17:239РусŁacБел

У Ілана Маска нарадзіўся сын Тау Тэхна Механікус

Бізнэсмен Ілан Маск і спявачка Граймс зноў сталі бацькамі. Пра нараджэнне ў пары трэцяга сумеснага дзіцяці стала вядома 10 верасня. У акаўнце Pop Base у сацсетцы X паведамілі, што дзіця атрымала імя Тэхна Механікус.

Ілан Маск з Граймс. Фота: Theo Wargo/Getty Images for Huffington Post

Маск гэтую інфармацыю пацвердзіў, адказаўшы постам такога зместу:

«Тау Тэхна Механікус. Акружнасць / дыяметр».

Ані Граймс, ані Маск не аб'яўлялі, што чакаюць дзіця. У пары ёсць яшчэ двое сумесных дзяцей — хлопчык (нарадзіўся ў траўні 2020 года) і дзяўчынка (нарадзілася ў снежні 2021-га). Іх завуць X Æ A-Xii (чытаецца «Экс Эш Эй-Твэлф») і Экса Дарк Сідэрэль. Прынамсі, менавіта так іх назвалі пасля нараджэння.

Граймс казала ў адным з інтэрв'ю, што дачку яны завуць проста Y (чытаецца як «Вай», сугучна англійскаму Why? — «Чаму?»).

Акрамя таго, у Маска ёсць яшчэ пяцёра дзяцей ад першага шлюбу з Джасцін Уілсан — гэта двайняткі Грыфін і Ксав'е (нарадзіліся ў 2004 годзе) і трайняткі Дэміан, Сэксан і Кай (нарадзіліся ў 2006 годзе). Першынец Маска і Уілсан — сын Невада, які нарадзіўся ў 2002 годзе, памёр ва ўзросце 10 тыдняў ад сіндрому раптоўнай дзіцячай смерці.

Чытайце таксама:

Ілан Маск сарваў украінскую атаку на Крым, адключыўшы Starlink — CNN

«О божа, гэта нядобра!» Маск расказаў пра «цудоўную размову» з Пуціным

Маск заявіў, што Цукерберг адмовіўся ад бою ў Калізеі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
18
Ха-ха
4
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
3
1
Илон/адказаць/
11.09.2023
Вообщет у него ещё и близнецы родителись
11.09.2023
Оспаде... Жан-Батист Эммануэль Зорг недоделанный )   Ребенка-то за что?
4
Джек Блэк/адказаць/
11.09.2023
Ай Маск,давай уже что-то типа Z-Spec-Operacia,видно же что хочешь.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930