Знайсці
11.09.2023 / 16:283РусŁacБел

«Няма складу правапарушэння». Улады адказалі на просьбу Бондаравай закрыць аграсядзібу «Літоўка»

Навагрудскі РАУС і Навагрудскі райвыканкам праверылі працу аграсядзібы «Літоўка». Яны адказалі Вользе Бондаравай і яе паслядоўнікам на шэраг калектыўных зваротаў. Закрываць сядзібу не сталі, але змянілі тэкст экскурсіі, размясцілі інфармацыйныя таблічкі і «апранулі» скульптуру. А дзецям забаранілі ўваход на некаторыя аб’екты, піша Hrodna Life.

Сядзіба «Літоўка». Фота: travel.by

Навагрудскі РАУС не знайшоў складу правапарушэння ў дзеяннях кіраўнікоў «Літоўкі». Што тычыцца нібыта негатыўнага ўздзеяння на дзяцей, то рашэнне наведаць «Літоўку» прымаецца бацькамі, якія нясуць юрыдычную адказнасць за іх выхаванне. Цяпер на ўваходзе ёсць інфармацыя, што ўваходзіць на тэрыторыю сядзібы непаўналетнія могуць толькі з дазволу бацькоў.

Міліцыя таксама адказала наконт «прапаганды ЛГБТ»: за гэта ў Беларусі пакуль не прадугледжаная адказнасць.

Таксама актывісты на чале з Бондаравай звярталіся ў Гродзенскі аблвыканкам і Навагрудскі райвыканкам. Улады выехалі на месца. Пасля іх візіту «ў мэтах недапушчэння няслушнага разумення турыстамі сэнсу асобных аб’ектаў» усталявалі таблічкі аб тым, што афармленне сядзібы створана выключна ў забаўляльных мэтах і не мае на мэце абразы існых рэлігій, пачуццяў вернікаў, маральных асноў грамадства, прапаганды жорсткасці і гвалту. Азнаямленчыя экскурсіі адкарэктавалі.

На некаторыя аб’екты ўваход непаўналетнім цяпер забароненыя, у прыватнасці, у «Пякельную спальню». На скульптуру жанчыны надзелі вопратку.

Літоўка — гэта фэнтэзі-сядзіба ў Навагрудскім раёне, якую адкрыў мясцовы прадпрымальнік Сяргей Коваль. Там ёсць сімвалы розных культур і рэлігій. Стваральнік сядзібы скончыў жыццё самагубствам у 2019 годзе. Цяпер сядзібай кіруе дачка Сяргея.

Вольга Бондарава напісала пракурору Гродзенскай вобласці Аляксандру Жукаву ў жніўні. Яна прасіла закрыць сядзібу «Літоўка» ў Навагрудскім раёне і праверыць яе дзейнасць на адпаведнасць беларускаму закону. «Вінаватых» прасіла прыцягнуць да адказнасці. Галоўнымі прэтэнзіямі Вольгі былі праца не адпаведна дазволу, экспанаты «асацыяльнага і парнаграфічнага характару, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці», скажэнне Бібліі і разбэшчванне непаўналетніх.

Чытайце таксама:

Бондаравай забаранілі крытыкаваць «небажыхароў» пад пагрозай «валуна ў падваротні». Але яна ўсё адно не можа стрымацца

У Гродне зніклі турыстычныя стэнды пра Элізу Ажэшку

«Паноў бачым, шляхту бачым, а савецкага воіна-вызваліцеля чамусьці няма». Прапагандысты ваююць з муралам у Гродне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
10
Ха-ха
14
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
4
0
Байка/адказаць/
11.09.2023
Бондарева мне напоминает козла из анекдота,когда мужик приходит к раввину и жалуется на жизнь. Раввин говорит посели дома ещё и козла. Мужик офигел,но сделал. Через какое-то время раввин спрашивает - ну как? Мужик говорит,что ещё хуже жизнь стала,хоть вешайся. Раввин тогда говорит - а сейчас убери козла. На следующий день мужик прибегает,благодарит раввина,говорит что жизнь теперь просто супер)) Надеюсь этот козел не будет жертвенным.
0
Інфузорыя/адказаць/
11.09.2023
За то ў казачніцы самой ёсьць склад злачынства, але хіба воран-ворану выклюе вока? з.ы. распальваньне варожасьці і падбухторваньне да злачынства
0
Анж/адказаць/
11.09.2023
Закрыць варта толькі бандареву і то ў дурцы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930