Качыная грудка ў мядова-апельсінавай глазуры — пакаштуйце і не расчаруецеся
Пра тое, як добра кісла-салодкія соусы спалучаюцца з качынай грудкай, ведаюць усе кухары.
Фота: Getty Images
Каб прыгатаваць гэтую трохі экзатычную, але зусім не складаную страву, спатрэбіцца:
- дзве качыныя грудкі
- 2 вялікія апельсіны
- 10 маладых бульбін, звараных у падсоленай вадзе, а затым разрэзаных напалову
- 2 зубкі часнаку, тонка нарэзаныя
- лісце 1 пучка чабару
- 120 г мёду
Як гатаваць:
- Папярэдне нагрэйце духоўку да 180°C.
- Ачысціце і падзяліце адзін з апельсінаў, зніміце цэдру з іншага апельсіна і выцісніце сок. Адкладзіце абодва ўбок.
- Пастаўце патэльню на слабы ці сярэдні агонь, пасаліце качку, пакладзіце на патэльню без алею і смажце 6—8 хвілін або пакуль скурка не стане хрумсткай і залацістай. Падчас гатавання злівайце лішні тлушч.
- Выкладзіце філе на бляху і пастаўце ў духоўку на 4 хвіліны.
- Тым часам зноў пастаўце патэльню на агонь і дадайце мёд, апельсінавы сок і цэдру, часнок і палову чабару. Адкладзіце ў якую-небудзь ёмістасць палову гэтага соусу. Дадайце бульбу і долькі апельсіна і працягвайце гатаваць, пакуль яны не стануць ліпкімі. Адстаўце ўбок.
- Тым часам дастаньце качку з духоўкі і добра пашмаруйце яе сумессю з патэльні, пакінутай у асобнай ёмістасці.
- Вярніце ў духоўку на 2-3 хвіліны, калі вам падабаецца не вельмі моцна прапечанае мяса (і гатуйце некалькі хвілін, калі аддаяце перавагу сярэдняму ці моцнаму падсмажванню). Дастаньце і дайце пастаяць не менш за 5 хвілін.
- Калі будзеце гатовыя есці, давядзіце соус на патэльні да кіпення, раскладзіце соус і бульбу на дзве талеркі. Разрэжце качыную грудку на 5 або 6 частак і пакладзіце зверху, пасыпаўшы лісцем чабару, якое засталося. Падавайце з любімай гароднінай.
Чытайце таксама:
На Камароўцы заўважылі мамордзіку. Што гэта такое і колькі каштуе?
Тартар з запечанай гародніны — альтэрнатыва папулярнай мясной закусцы з сырога фаршу






Каментары
00
газетная утка/адказаць/сачыць16.09.2023
утка жірная
11
Ёсік/адказаць/сачыць16.09.2023
А дзе зараз узяць маладую бульбу, трэ было гэты рацэпт ў траўні-ліпені зьмясьціць.
00
Žvir/адказаць/сачыць16.09.2023
⤷ Ёсік, i staraja bulba nie sapsuje ahulnuju karcinu. Jak na moj hust, staraja bulba ŭ hetym varyjancie daść foru maładoj...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Як часта трэба мяняць ручнік?
 5
Байкот Лукашэнкі і «сямейнае фота» / Міністр чакае праблем / Запалохваюць студэнтаў / Новы Маляваныч. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 1 снежня
«Гэта былі ўжо не шараговыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму выступоўцу». Хто апладзіраваў Лукашэнку стоячы на кліматычным саміце?
 16
Маленькая гродзенка два гады кранальна марыла пра плюшавую цацку. Усё здавалася безнадзейным, але скончылася хэпі-эндам
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера