Знайсці
03.09.2023 / 22:1324РусŁacБел

Зяленскі мяняе міністра абароны. Рэзнікава зменіць крымскі татарын

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што збіраецца замяніць на пасадзе міністра абароны краіны Аляксея Рэзнікава на Рустэма Умерава.

«Аляксей Рэзнікаў прайшоў гэтыя больш чым 550 дзён поўнамаштабнай вайны. Лічу, што Міністэрства мае патрэбу ў новых падыходах і іншых фарматах узаемадзеяння як з ваеннымі, так і з грамадствам у цэлым. Вярхоўная Рада Украіны добра ведае гэтага чалавека, і пан Умераў не патрабуе дадатковых прадстаўленняў. Чакаю ад парламента падтрымкі гэтай кандыдатуры» — растлумачыў сваё рашэнне ўкраінскі лідар. 

Рустэм Умераў нарадзіўся ў 1982 годзе ў горадзе Булунгур Самаркандскай вобласці, куды сям'я Умеравых у 1944 годзе была дэпартаваная з Крыма. У канцы 1980-х гадоў у рамках рэпатрыяцыі крымскіх татараў сям'я вярнулася ў Крым. Умераў вядомы прадпрымальнік, мецэнат і палітык. Быў выбраны ў 2019 годзе ў народны дэпутаты ад партыі «Голас». З 2022 года — старшыня Фонду дзяржаўнай маёмасці Украіны. Вайсковага досведу не мае.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Міністр абароны Украіны расказаў, як Хрэнін у першы дзень вайны прапаноўваў яму капітуляцыю

Украінцы з боем увайшлі ў Рабоціна, адтуль эвакуіруюць мірных жыхароў

Чаму ўкраінскае контрнаступленне ідзе павольней, чым чакалася

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Пётра/адказаць/
05.09.2023
бабруйчанін, Што я бачу? - паток несвядомасьцi, зрыўкі фраз, больш нічога
7
бабруйчанін/адказаць/
05.09.2023
Пётра, Вось лепш хлопчыкі вані мйхфак петя .Родную мову ведаеце ..стылістычны сэнсавыя заувагі Наконт " кампрамата" на калег босау ..памяркуйце.Калі паспееце здаць мабыць ..нейкая палегка будзе...пасля.
0
Пётра/адказаць/
05.09.2023
бабруйчанін, Хопiць ужо спаміць, пішыце без склонаў, немагчыма зразумець, што за бздуру вы вярзеце, бы нецьвярозы.....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера