Знайсці
03.09.2023 / 19:48РусŁacБел

У Дзюсельдорфе адкрылася выстаўка Хаіма Суціна, мастака «парыжскай школы» са Смілавічаў

У музеі «K20», які ўваходзіць у склад Мастацкі збор зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія, праходзіць выстаўка, на якой прадстаўлена каля 60 карцін Хаіма Суціна, аднаго з найбуйнешых майстроў «парыжскай школы».

Хаім Суцін нарадзіўся ў 1893 годзе ў мястэчку Смілавічы недалёка ад Мінска, і быў дзясятым з адзінаццаці дзяцей мясцовага краўца, распавядае Reform.by. У пошуках мастацкай рэалізацыі ў 1913 годзе ён пераехаў у Парыж. І хоць мегаполіс стаў яго сурагатным домам, ён заставаўся аўтсайдарам на працягу ўсяго свайго жыцця.

Музей сучаснага мастацтва Паўночнага Рэйна-Вестфаліі. Фота: Андрэй Дурэйка.

Выстаўка ў Дзюсельдорфе мае назву «Хаім Суцін. Супраць плыні» і акцэнтуецца на тэмах аўтсайдарства і эміграцыі знакамітага ўраджэнца Беларусі. Яго карціны праліваюць святло на яго жыццё яўрэйскага эмігранта і з’яўляюцца сведчаннем няўстойлівага існавання на перыферыі грамадства.

Фрагменты экспазіцыі. Фота: Андрэй Дурэйка.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 60 палотнаў, з акцэнтам на раннія шэдэўры мастака і серыі, створаныя ў перыяд з 1918 па 1928 год.

Нацюрморт з селядцом. 1916. Фота: Андрэй Дурэйка.

Мастак часта ўвасабляў пакаёвак, слуг, пажаў, кухараў, харыстаў — людзей, якія, як і ён, знаходзіліся на ніжэйшых узроўнях грамадства. Як і выявы хісткіх краявідаў і забітых жывёл, гэтыя творы з’яўляюцца выразнымі сімваламі эпохі, пазнакай пакалення, ахопленага вайной, сацыяльнымі праблемамі, рэлігійнымі і палітычнымі супярэчнасцямі.

Хлопчык-харыст. 1927-1928. Фота: Андрэй Дурэйка.

Хаім Суцін — адзін з вялікіх мастакоў класічнага мадэрнізму. Яго ўнікальныя карціны адначасова пачуццёвыя і поўныя драматызму.

 Жанчына ў ружовым. 1924. Фота: Андрэй Дурэйка.

Творчасць гэтага аўтара аказала велізарны ўплыў на жывапіс пасля Другой сусветнай вайны, а ў Германіі ён застаецца вельмі шанаваным аўтарам.

Разабраная туша. 1925. Фота: Андрэй Дурэйка.

Выстаўка ў дзюсельдорфскім музеі будзе працаваць да 14 студзеня 2024 года.

Чытайце таксама:

Карціну Клімта прадалі за рэкордныя для Еўропы грошы

Са столі Парыжскай оперы патрабуюць прыбраць фрэскі Марка Шагала

Шагал, Суцін, Бакст… Што зрабіць, каб свет пачаў іх лічыць выхадцамі з Беларусі? 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера