Знайсці
03.09.2023 / 11:427РусŁacБел

Адыёзнага былога прэс-сакратара Мінабароны ўзнагародзілі Нацыянальнай літаратурнай прэміяй

Лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ўручылі ўзнагароды на адкрыцці XXX Дня пісьменства ў Гарадку. У публіцыстыцы лаўрэатам прэміі стаў Уладзімір Макараў за кнігу «У імя будучыні краіны. Аб прыярытэтах нацыянальнай бяспекі ў новым стагоддзі». Уладзімір Макараў — былы прэс-сакратар Мінабароны.

 Уладзімір Макараў. Скрын відэа

Як паведамляе афіцыйны Саюз пісьменнікаў Беларусі, у кнігу ўвайшлі работы, апублікаваныя аўтарам у беларускіх перыядычных выданнях, «у тым ліку ў навуковых часопісах».

«Гэта працяг кнігі «Выбар беларускага народа — прарыў у будучыню». У новай кнізе прадоўжана тэма сацыяльнай рэвалюцыі і вайны ў кантэксце забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Раскрываюцца асаблівасці глабальных тэндэнцый у сферы камунікацый «эпохі постпраўды» і тэхналогіі палітычнай дэстабілізацыі, якія прымяняюцца падчас «каляровых» рэвалюцый, якія зʼяўляюцца дзяржаўнымі пераваротамі эпохі постмадэрну. Паказана безгрунтоўнасць спроб ужывання такіх тэхналогій супраць Беларусі», — гаворыцца ў прэзентацыі кнігі.

Палкоўнік Уладзімір Макараў быў звольнены з пасады начальніка ўпраўлення інфармацыі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Міністэрства абароны 31 сакавіка 2020 года. 

За час сваёй работы Макараў запомніўся многімі адыёзнымі выказваннямі. Апроч іншага, ён называў праціўнікаў парадаў «ідэйнымі нашчадкамі Кубэ», а таксама адмаўляў неаспрэчны факт расстрэлаў НКВД у Курапатах.

 Чытайце таксама:

Газета Мінабароны апублікавала артыкул пра тое, што ў Курапатах расстрэльвалі немцы. Вось што адказвае Макараў

Мінабароны пра дыялог свайго прэс-сакратара і журналіста «НН»: З Макаравым праведзена размова

Прэс-сакратар Мінабароны — журналісту: Чаму вы ў войску не служылі? Саромеецеся сваёй сэксуальнай арыентацыі? АЎДЫЯ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Лхвс/адказаць/
03.09.2023
[Рэд. выдалена]
03.09.2023
Malaicy ! Pabolei takih pismennikau !
1
Янка/адказаць/
03.09.2023
Прычына палітычнай дэстабілізацыі толькі адна: нежаданне страціўшага легітымнасць рэжыма сыйсці праз дэмакратычныя працэдуры.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829