Знайсці
03.09.2023 / 11:0223РусŁacБел

«Не хачу мець нічога супольнага са сваёй былой краінай». Рагачоўскі актывіст, якога аштрафавалі за фота прэзідэнта Польшчы, адмовіўся ад грамадзянства

Рагачоўскі актывіст Дзяніс Дашкевіч адмовіўся ад беларускага грамадзянства і закрыў усе свае праекты, звязаныя з Беларуссю. Пра гэта піша «Люстэрка» са спасылкаю на старонку актывіста ў Facebook.

 Дзяніс Дашкевіч. Фота: «Рагачоў анлайн»

«У сувязі з непераадольнымі абставінамі я вымушаны абвясціць пра закрыццё ўсіх сваіх праектаў, звязаных з РБ, уключаючы заснаванае ў 2011 годзе мной выданне «Рагачоў анлайн». Таксама я накіраваў афіцыйны ліст на адрас Адміністрацыі прэзідэнта РБ аб адмове ад усіх дзяржаўных узнагарод і званняў. МЗС Беларусі атрымала мой запыт аб адмове ад беларускага грамадзянства. Я не хачу больш нічога мець супольнага са сваёй былой краінай. Буду спрабаваць рэалізаваць свае ідэі ў новай краіне», — паведаміў Дзяніс Дашкевіч.

Дзяніс Дашкевіч — 38-гадовы актывіст з Рагачова. Больш за дзесяць гадоў ён вёў рэгіянальны рэсурс «Рагачоў анлайн». Міліцыя склала на актывіста пратакол за фота прэзідэнта Польшчы на фоне сцяга, падобнага да бел-чырвона-белага.

Высветлілася, што на яго данесла мясцовая ідэалагіня Наталля Прус, а сцяг на здымку не мае дачынення да Беларусі. Гэта сцяг польска-венгерскай дружбы.

За гэтае фота на Дзяніса Дашкевіча завялі крымінальную справу, паведаміла дзяржаўная раёнка «Свабоднае слова».

У канцы жніўня мужчыну аштрафавалі за фота з Дудам на 740 рублёў з канфіскацыяй «прадмета правапарушэння». Яго судзілі завочна, бо ён зʼехаў з Беларусі амаль год таму. Да яго дадому ў Рагачове перыядычна прыходзяць сілавікі.

Чытайце таксама:

Затрымалі супрацоўніка Гродзенскага шклозавода 

За «экстрэмізм» і «пікет» аштрафавалі Паўла Якубовіча

Валянціна Болбат выйшла з Віцебскага ІЧУ пасля 30 сутак арышту

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
бабруйчанін/адказаць/
03.09.2023
??? Стєпіндзіят ..значак мадзьяра польскага камрадства партрєт Дуды бээрсээмавец .. Хлопчык адчувае зараз ці ніколі у Польше на хайпе атрымаю грамадзянства як тая бегунья.... Радзіма??? Там дзе стыпендзія Ні ляпіце з кожнага... прыстасаванца " хероя"
03.09.2023
zdradnik...
0
нормально ездят и отдыхают/адказаць/
05.09.2023
Не сідзі склаўшы рукі!,
Кибак Людмила Эдуардовна или на другой фамилии Макарина. И отец идеологии подавления Анатолий Кибак 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829