Знайсці
03.09.2023 / 10:157РусŁacБел

У ФРГ выставілі абвінавачванні экс-ахоўніку канцлагера. Цяпер яму 98 год

Пракуратура нямецкага горада Гісен выставіла абвінавачванні супраць 98-гадовага мужчыны, які ў падлеткавым узросце служыў у падраздзяленні СС, што ахоўвала канцэнтрацыйны лагер Заксенхаўзен, паведамляе агенцтва dpa ў пятніцу, 1 верасня. Мужчыну ставяць у віну дапамагу ў «жудасных і подлых» забойствах больш чым у 3300 выпадках з ліпеня 1943 года да лютага 1945 года, піша DW.

Музей-мемарыял Заксенхаўзен. Фота: Greg Schechter from San Francisco, USA. Sachsenhausen_2, CC BY 2.0 / commons.wikimedia.org

Падчас службы ў канцлагеры абвінавачваны быў падлеткам, таму ў дачыненні да яго дзейнічаюць нормы ювенальнага крымінальнага права. Як растлумачылі ў пракуратуры, цяпер абгрунтаванасць выстаўленага абвінавачання ацэньвае палата ў крымінальных справах непаўналетніх зямельнага суда ў горадзе Ханау, паколькі справы непаўналетніх павінны разглядаць суды па месцы іх жыхарства.

Па выніках псіхіятрычнай экспертызы, праведзенай у кастрычніку мінулага года, мужчына па меншай меры «абмежавана дзеяздольны», піша dpa. 

Канцлагер Заксенхаўзен быў пабудаваны ў 1936 годзе ў горадзе Араніенбург на поўнач ад Берліна. Праз яго прайшло больш за 200 тысяч чалавек, прычым больш за 100 тысяч зняволеных былі забітыя. 

У красавіку 1945 года Заксенхаўзен быў вызвалены савецкай арміяй. Пасля вайны Заксенхаўзен перайшоў пад кантроль СССР, быў пераўтвораны ў асаблівы лагер НКДБ №7 і са жніўня 1945-га па сакавік 1950 года выкарыстоўваўся ў якасці турмы для палітвязняў. 

За пяць пасляваенных гадоў у спецлагеры №7 утрымлівалася агулам 60 тысяч зняволеных, блізу 12 тысяч з іх памерлі.

Чытайце таксама:

Памёр найстарэйшы з асуджаных нацыстаў — 102-гадовы Ёзэф Шутц

У Латвіі плакат «Рускі акупант — найлепшае ўгнаенне» не прызналі мовай нянавісці

Для беларускіх школьнікаў надрукавалі тры кнігі пра генацыд

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Владислав/адказаць/
03.09.2023
Нямецкая пракуратура таксама магла б расследаваць нядаўнія злачынствы. 12 тысяч забітых за час расейскай акупацыі — гэта таксама шмат.
0
Казік/адказаць/
03.09.2023
Паказуха. Не пазорыліся б. Судзіць можна за свядомыя і дабравольныя злачынствы. Выцягнулі падлетка, загадалі стаяць пільнаваць дзверы - і опа, вінаваты ў 3300 забойстваў. Абсурд
0
Казік/адказаць/
03.09.2023
Рр, ага, "на заметку". Гэта як праз 80 год судзіць дашкольнікаў, якія зараз з z-сцяжкамі маршыруюць у камуфляжнай форме. А ябацькі і пуціністы ўжо даўно пад зямлёй будуць закапаныя. Судзіць трэба непасрэдна вінаватых і ў бліжэйшы магчымы час.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера